Trubetskoy упершыню выступіць у Беларусі на ўручэнні прэміі «Даём Рады» Штогадовая музычная прэмія Еўрарадыё адбудзецца 13 лютага ў клубе Re:Public. Калектыў Паўла Булатнікава стане хэдлайнерам вечара.

Цырымонія ўручэння трэцяй музычнай прэміі «Даём рады» і вялікі канцэрт адбудуцца 13 лютага ў сталічным клубе Re:Public (пачатак у 18 гадзін). Найлепшыя беларускія гурты 2014 года па версіі рэдакцыі Еўрарадыё будуць узнагароджаныя ў намінацыях «Дэбют», «Кліп», «Сінгл», «Фестываль», «Сольны выканаўца», «Альбом», «Гурт» ды шэрагу жартаўлівых намінацый. Традыцыйна пераможцы вызначаюцца ўнутраным галасаваннем журналістаў Еўрарадыё.

Хэдлайнерам канцэрта сёлета стане гурт Trubetskoy. Імёны іншых удзельнікаў будуць агучвацца паступова.

Пераможцамі «Даём рады» ў мінулыя гады станавіліся Akute, Yellow Brick Road, «Дай Дарогу!», Зміцер Вайцюшкевіч, :B:N:, «Ляпіс Трубяцкі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?