08.12.2014 / 18:34

Disney паказалі, як пераадолець «злавесную прорву» чалавечых вачэй 1

Распрацоўка Disney Research здольная падняць камп’ютарную графіку ў фільмах і гульнях на новы ўзровень, перадае Polygon.

Калі вы бачыце чалавека, вам звычайна не страшна. Як не страшна і калі вы бачыце ляльку, падобную да чалавека. Але калі вы пабачыце жывога чалавека з вачыма лялькі, вы спужаецеся.

Гэта завецца «злавеснай прорвай» (англ. uncanny valley) – да пэўнага моманту вы ўспрымаеце копію жывой істоты нармальна, але калі яна становіцца «амаль як жывая», пужаецеся.

Як толькі нежывое стане цалкам ідэнтычным жывому, ужо не страшна.

У «злавесную прорву» трапляюць мёртвыя целы, пратэзы, зомбі і іншыя непрыемныя рэчы. У іх ліку і персанажы відэагульняў ды віртуальныя акторы ў кіно.

Тэхналогіі 2014 года дазваляюць зрабіць натуральнай скуру ці валасы, але вочы застаюцца шклянымі.

Менавіта гэта абяцаюць выправіць Disney Research. На відэа кампанія дэманструе тэхніку, пры якой вочы віртуальных людзей будуць ідэнтычныя «жывым» – у цяперашніх гульнях і фільмах чалавечае вока мае «значныя спрашчэнні».

«Мы прапануем новую сістэму захопу выявы, якая здольная дакладна рэканструяваць ўсе бачныя часткі вачэй, — тлумачаць у кампаніі. Белая склера, празрыстая рагавіца, радужная абалонка – гэтыя кампаненты маюць розныя ўласцівасці вонкавага выгляду. Мы прапануем гібрыдны метад рэканструкцыі, што будзе звяртацца да іх па-асобку, але з улікам іх узаемазалежнасці».

Аляксандр Арсёнаў

0
анон / Адказаць
08.12.2014 / 19:12
Еще в Quake 3 был натуральный глаз!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру