«Сёння да нас званілі «адтуль» [маецца на ўвазе Камітэт дзяржбяспекі — «Наша Ніва»]. Паведамілі, што бацьку выстаўленае абвінавачанне па артыкуле 356 «Здрада дзяржаве» і 356 частка 1 «Выдача дзяржаўнай тайны замежнай дзяржаве, замежнай арганізацыі ці прадстаўніку, альбо шпіянаж», - паведаміла «Нашай Ніве» дачка Алесіна Вольга.

фота belsat.eu

фота belsat.eu

Паводле гэтага артыкулу прадугледжана зняволенне на тэрмін ад 7 да 15 гадоў.

Разам з Алесіным абвінавачанне высунутае супраць дыпламата адной з краін. Сваякі не ведаюць, што гэта за чалавек. Тым не менш, вядома, што ён не знаходзіцца ў зняволенні, бо абаронены дыпламатычным імунітэтам. «Нам паведамілі, што бацька не з’яўляецца асноўным фігурантам справы», - кажа Вольга.

Сваякі пакуль не маюць інфармацыі аб тым, ці сустракаўся з Аляксандрам Алесіным адвакат, яны не падтрымліваюць ніякай сувязі з дзяржаўным абаронцам.

«Сёння я спыталася ў супрацоўніка КДБ, ці можам мы наняць свайго адваката. На што ён адказаў, што пакуль у гэтым няма ніякага сэнсу, бо, магчыма, тату вызваляць пад падпіску аб нявыездзе па стане здароўя». Вольга Алесіна кажа, што яе бацька мае праблемы з сэрцам.

Стала дакладна вядома, што затрыманне Алесіна адбылося 25 лістапада ў адной з кавярняў у цэнтры Мінска. «У той самы дзень супрацоўнікі спецслужбаў прыязджалі да нас дадому, правялі ператрус, папрасілі сабраць рэчы».

Аляксандр Алесін — унікальны для Беларусі вайсковы аналітык. Ягонае меркаванне часта гучыць на старонках СМІ і канферэнцыях. Апошнія гады ён працаваў у газеце «Белорусы і рынок».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?