08.12.2014 / 19:04

Над Масквой 11 снежня запаліцца Вока Саўрона 7

Грандыёзная інсталяцыя, прысвечаная прэм’еры апошняй часткі кінаэпапеі «Хобіт», з’явіцца над адным з будынкаў комплексу «Масква-Сіці», распавядае The Hollywood Reporter.

У дзень прэм’еры фільма «Хобіт. Бітва пяці войскаў» прыхільнікі творчасці Толкіена з арт-групы «Свячэнне» замацуюць на даху комплексу «IQ-квартал» пнеўмасферу з праекцыяй Вока Саўрона, яскравага элементу экранізацый «Уладара пярсцёнкаў» і «Хобіта».

Вока Саўрона запаліцца а 18-й гадзіне 11 снежня і згасне а 3-й гадзіне ночы 12 снежня. Інсталяцыю мастакі называюць «данінай павагі» як экранізацыі, так і самім кнігам Толкіена.

Сусветная прэм’ера «Бітвы пяці войскаў» прайшла 1 снежня. Да беларускіх кінатэатраў, як і да расійскіх, стужка дабярэцца ў чацвер, 11 снежня.

Трэйлер:

0
іван пятровіч / Адказаць
08.12.2014 / 19:08
ну, калі нехта яшчэ сумняваўся, што Масква - гэта Мордар, дык цяпер якія могуць быць сумневы
0
Guinness / Адказаць
08.12.2014 / 19:37
Уладзімір Уладзіміравіч Саурон. Цемра ізде з усходу...
0
belariy / Адказаць
08.12.2014 / 20:19
нарэшце прызналіся ў сваёй сутнасьці )))
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру