Дарадца міністра ўнутраных спраў Украіны Антон Герашчанка распавёў у сваім Facebook, за што грамадзяніну Беларусі Сяргею Кароткіх (Малюта, пазыўны ва Украіне «Боцман») Пятро Парашэнка даў у пятніцу, 5 снежня, пашпарт грамадзяніна Украіны.

«Сацсеткі апошнія некалькі дзён захлынаюцца паведамленнямі аб тым, што прэзідэнт Пятро Парашэнка даў ўкраінскае грамадзянства грамадзяніну Беларусi, Сяргею Кароткіх (ён жа Боцман, ён жа Малюта), які нібыта нацыст або неафашыст, які нешта там узарваў у Маскве, — напісаў Герашчанка. — Уся гэтая інфармацыйная атака актыўна падаграваецца расійскімі СМІ і праплочанымі тролямі.

Як жа так?! Клацаюць па клавішах чытачы сацыяльных сетак, палаючы праведным гневам?! Ай-ай-ай, паўтараюць ім іншыя.

Пры гэтым усе хто судзяць завочна Сяргея Кароткіх, яго не ведаюць. А я ведаю! І скажу слова ў яго абарону!

Калі тыя, хто абураюцца зараз наданнем грамадзянства Боцману, сядзелі вечарам 6 мая па кафэ і рэстаранах або глядзелі дома тэлевізар, у гэты час пад Мангушам толькі што створаны і яшчэ не абстраляны атрад азоўцаў трапіў у засаду.

І тады, менавіта Сяргей Кароткіх разам з воінам-афганцам з пазыўным Душман, павёў у бой маладых хлопцаў, якія ніколі раней не былі на вайне.

У выніку адзін з нападнікаў-кулямётчык быў забіты, а ў палон быў узяты цэлы міністр абароны ДНР Какідзянаў.

Калі тыя, хто клацае цяпер па клавіятурах, крытыкуючы Малюту, салодка спалі а 5-й раніцы 13 чэрвеня ў дзень штурму Марыупаля, Сяргей Кароткіх з аўтаматам у руках вёў штурмавыя групы учорашніх майданаўцаў па вул. Грэцкай на штурм штаба тэрарыстаў, якія трымалі месяц у жаху паўмільённы горад.

А потым вылоўліваў бандытаў па гарышчах і падвалах, рызыкуючы кожную хвіліну атрымаць кулю з-за вугла.

Калі тыя, хто палаюць праведным гневам салодка спалі ў канцы жніўня, Сяргей Кароткіх і палкоўнік Кузьміч, які загінуў смерцю храбрых, і іх група ўсталёўвалі міны і фугасы вакол Новаазоўска, на якіх потым падрываліся танкі і БТР агрэсара.

Калі ў першых датах верасня, у дзень калі расійскія войскі пайшлі ў наступ на Марыупаль, тыя, хто судзяць у сацсетках Боцмана… не ведаюць, што Сяргей Кароткіх, Андрэй Білецкі і Вадзім Траян сядзелі ў бліндажах пад абстрэлам з «градаў» і гаўбіц пад вёскай Шырокава.

Вакол тады было пекла, а іх і іх атрад выратавала толькі тое, што бліндажы пабудаваныя па прапанове тагачаснага кіраўніка Данецкай АДА Сяргея Таруты былі перакрытыя 200-т міліметровым слоем сталі, якія вытрымлівалі прамыя траплянні 152 і 122 міліметровых снарадаў.

Пасля таго, як расійцы вырашылі, што пасля такога масіраванага абстрэлу на ўмацаваннях азоўцаў, ніхто не застаўся ў жывых, яны пайшлі ў наступ і атрымалі ў адказ шквал агню, які іх спыніў.

Я не магу і не маю права пералічыць тут усё разведвальныя дыверсійныя аперацыі, у якіх удзельнічаў Сяргей Кароткіх.

Можа быць ён, ці Андрэй Білецкі ціі Вадзім Траян калі-небудзь напішуць пра гэта ў мемуарах.

Але я ведаю, што Сяргей Кароткіх, як ніхто іншы заслугоўвае атрымання ўкраінскага грамадзянства, бо паказаў, што абарона Украіны — гэта сэнс усяго яго жыцця.

Пачынаючы з 5 мая Сяргей Кароткіх, ён жа Боцман, ён жа Малюта ваюе ў складзе «Азова» як інструктар. Цяпер стаўшы грамадзянінам Украіны ён будзе ваяваць, як кадравы вайсковец», — напісаў А. Герашчанка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0