«У 2008 годзе правядзеньне дэнамінацыі беларускага рубля не плянуецца», — паведамляе Ўпраўленьне інфармацыі Нацыянальнага банку, якое распаўсюджана «ў сувязі з шматлікімі зваротамі грамадзян у галоўную банкаўскую ўстанову краіны і банкі».

Беларускі рубель па‑ранейшаму будзе стабільны, запэўнілі ў Нацбанку. У адпаведнасьці з Асноўнымі накірункамі грашова‑крэдытнай палітыкі на 2008 год прадугледжана зьмяненьне афіцыйнага курсу беларускага рубля ў адносінах да даляра ЗША ў межах плюс‑мінус 2,5 адсотка на 1 студзеня 2009 году.

«Нацыянальны банк і надалей мае намер праводзіць палітыку ўмацаваньня нацыянальнай валюты. Як сёлета, так і ў наступныя гады будуць стварацца прывабныя ўмовы для захоўваньня ва ўкладах ашчаджэньняў у беларускіх рублях і павелічэньня даступнасьці крэдытных рэсурсаў банкаў для насельніцтва і суб’ектаў гаспадараньня. Узровень працэнтных ставак па дэпазытах у нацыянальнай валюце па‑ранейшаму будзе перавышаць як тэмпы інфляцыі, так і даходнасьць па ашчаджэньнях у свабодна канвэртоўнай валюце», — падкрэсьліваецца ў паведамленьні Нацбанку.

Паводле АФН

Фота photo.bymedia.net

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0