09.12.2014 / 18:37

Максим Богданович. «Вы, панове, пазіраеце далёка…» 3

9 декабря — 123 года со дня рождения Максима Богдановича.

* * *

Вы, панове, пазіраеце далёка
Ў блеску сонца зь вялізарных плеч народных,
Але сьвятло крые шмат чаго ад вока –
Днём ня бачыце Вы зорак пуцяводных.

Загляніце жа, будзь ласка, Вы у студню:
Ўжо даўно яна счарнела і згнівае,
Але дно яе і ў ночы і ў палудню
У вадзе люстранай зоры адбівае.

К тым, каго жыцьцё заціснула глыбока
Ўніз, у норы падзямельныя пад Вамі,
Вы, панове, хоць і бачыце далёка,
Загляніце ў душы – студні са сьлязамі.

1913

0
гарадзенка / Ответить
09.12.2014 / 21:40
У Гародні каля Свята Марфінскай царквы пахавана маці Максіма Багдановіча - Марыя Апанасаўна. Кожны год 9 снежня прыходжу да яе з кветкамі, са свечкай і дзякую ёй за выдатнага сына, сапраўднага БЕЛАРУСА (сёння толькі не атрымалася, на вялікі жаль, але абавязкова прыйду заўтра).
0
Anatol Starkou / Ответить
10.12.2014 / 16:18
Максім Багдановіч. Сэрцэ ные, сэрцэ кроіцца ад болю: Ой, пайду я с цеснай хаты ў тое поле. Ў чыстым полі вецер вее, павевае,— Ты пакінь мяне, нуда мая немая! Я тады-б у песьні звонкай, салаўінай Выліў тугу і на вецер буйны кінуў, І развеяў бы яе ён па раздольлі, Каб ні ўбачыць мне ніколі ўжо нядолі. ### А гэта мая ДОЛЯ Кінуў погляд на бацькоўскі дом, Ды пасунуўся ў свет-жыццё на волю: Думаў не чакае мяне мол, Буду мець свой хлеб й лёгенькую долю. Запраўды свой хлеб я зарабляў, Ды не стрэў заспакойванне ад болю, Што свой час жыцця прамарнаваў, Ўварваўшыся няпрошаным на волю. Зноўку глянуў на бацькоўскі дом: Мо назадкі час павярнуць дадому?.. Дык чакае ж па-над долам дол, Дзе марную век свайго жыцця з нядоляй.
0
Anatol Starkou / Ответить
10.12.2014 / 16:45
Дзе свой век марную ўдваіх з нядоляй. ### такім няхай будзе апошні радок маёй ДОЛІ прабачце за рэдагаванне
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, активируйте JavaScript в настройках своего браузера