Міхаіл Лявонцьеў, прэс-сакратар кампаніі «Роснефць», у інтэрв'ю ізраільскаму тэлеканалу заявіў, што Украіна і Грузія першымі напалі на Расію.

Адказваючы на пытанне журналіста аб акупацыі Крыма і баявых дзеяннях на Данбасе, Лявонцьеў сказаў: «Не бывае рускіх сепаратыстаў! На нас практычна напалі! Мэтай спецаперацыі з'яўляецца ўцягванне Расіі ў гэты канфлікт». Паводле яго слоў, дадзеная аперацыя была спланаваная ЗША, паколькі яны хочуць пачаць новую «халодную вайну» з Расіяй.

Таксама ён паведаміў, што «рускія і ўкраінцы — гэта адзін народ», а палітыка РФ не з'яўляецца агрэсіўнай, таму што «калі б Расія паводзіла сябе агрэсіўна, ніякай Украіны даўно б не было». Паводле яго слоў, Масква не можа «змірыцца з сыходам Украіны пад бандэраўскую ўладу», Боінг збіла Украіна, каб абвінаваціць Расію, а Грузія ў свой час гэтак жа вераломна напала на Расію першай. Больш падрабязна глядзіце ў відэа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?