09.12.2014 / 20:23

Як Майсей правёў свой народ праз мора (і такі воды сапраўды маглі разысціся!) 9

Ці маглі воды Чырвонага мора разысціся, каб прапусціць яўрэйскі народ да Палесціны? Тэарэтычна маглі, піша акіянолаг Брус Паркер на сайце Wall Street Journal.

Адзін з самых вядомых эпізодаў Старога запавету, зыход яўрэяў з Егіпта, хутка з’явіцца на вялікім экране: стужка «Зыход: Цары і Богі» выходзіць у пракат 1 студзеня. Стужка Рыдлі Скота («Чужы», «Гладыятар», «Бягучы па лязе») прэтэндуе на «рэалістычны» паказ біблейскіх падзей. У ёй не Бог і не Майсей развёў воды мора: такі эфект стварыла цунамі, выкліканае землятрусам.

Трэйлер фільма «Зыход: Цары і Богі»:

Цунамі насамрэч «агаляюць» бераг перад тым, як на яго абрынецца сцяна вады. Але ў прыродзе такая з’ява доўжыцца пару хвілін. Ды і ў Майсея не было сродкаў для прадказання землятрусаў і цунамі. Без боскай падказкі не абысціся нават у сцэнары Рыдлі Скота.

Але ёсць і тлумачэнне без цудаў.

Яно ўключае натуральную для прыроды з’яву, якую Майсей мог прадказаць ды ўключыць у геніяльны план уцёкаў. У некаторых месцах на нашай планеце адлівы насамрэч могуць «агаляць» марское дно на некалькі гадзін.

Падобнай з’явай у 1798 годзе скарыстаўся Напалеон Банапарт. Ён пераходзіў Суэцкі заліў амаль там, дзе, калі верыць паданням, праходзіў Майсееў народ. Адрэзак марскога дна даўжынёй у мілю насамрэч «агаліўся» перад палкаводцам, але раптоўны прыліў ледзь не патапіў войска, што хацела «зрэзаць» дарогу.

Майсей мог ведаць пра адлівы і прылівы і прадказваць іх па Месяцы на начным небе.

Такіх навыкаў хутчэй за ўсё не мелі войскі фараона, што гналіся за Майсеевым народам. Яны маглі кінуцца наўздагон — але ім магло пашчасціць меней, чым войскам Напалеона.

Ёсць сведчанні таго, што узровень мора ў Суэцкім заліве быў вышэйшы у часы Майсея. Вада магла даходзіць далей на поўнач, а адлівы маглі быць мацнейшымі. Не такім і перабольшваннем магла быць сцяна вады, што абрынулася на егіпцян.

Рымскі гісторык Еўсевій Кесарыйскі прыводзіць дзве версіі пераходу яўрэяў праз Чырвонае мора. Адна, распаведзеная жыхарамі Геліопаля, паўтарае біблейскую гісторыю. Другая, распаведзеная жыхарамі Мемфіса, кажа, што знаёмы з мясцовасцю Майсей наўмысна чакаў адліву, каб правесці людзей па дне мора.

Аляксандр Арсёнаў

0
оЙ!!! / Адказаць
09.12.2014 / 20:49
Але ёсць і тлумачэнне без цудаў. +++++++== калі нават Майсей без цудаў што тады казаць пра Сьвятога Мікалая?
0
Мордехай В / Адказаць
09.12.2014 / 20:52
Это было у Кьеркегора. Художника попросили нарисовать переход иудеев через Красное море. Он закрасил полотно красным, прокомментировав, что все евреи уже перешли, а все египтяне уже потонули.
0
не буди лихо, пока тихо / Адказаць
09.12.2014 / 21:20
Сказки древности такие пленительные, что им не нужны никакие глупые объяснения науки.
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру