Рассельгаснагляд з 11 снежня ўводзіць часовыя абмежаванні на пастаўкі ў Расію прадукцыі Ашмянскага мясакамбіната, гаворыцца на сайце ведамства.

Паведамляецца, што пры правядзенні кантрольна-наглядных мерапрыемстваў у Разані ў пробах каўбасы варанай «Эстонская», вырабленай Ашмянскім мясакамбінатам, выяўлена наяўнасць геному віруса афрыканскай чумы свіней, што з'яўляецца парушэннем ветэрынарна-санітарных патрабаванняў Мытнага саюза і Расіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0