11.12.2014 / 09:57

Новы «Хобіт»: у бітвах за волю, у бітвах за долю + ТРЭЙЛЕР 5

Ад 11 снежня ў кінатэатрах — апошняя частка прыгодаў хобіта: «Бітва пяці войскаў».

Калі хобіт Більба наймаўся памагатым у атрад з трынаццаці гномаў, ён лічыў, што прыгода скончыцца, як толькі ён знойдзе пэўны скарб. Ён і ўявіць не мог, што яму давядзецца ўцякаць ад дракона і стаць сведкам цудаў і грандыёзнай бітвы з оркамі. Таксама як не мог уявіць, што яго казку расцягнуць на тры фільмы і шэсць з паловай гадзін.

Рэцэпт блокбастараў Пітара Джэксана ў сусвеце Толкіна не мяняецца: маляўнічыя прасторы Міжзем’я (здымалі фільм у Новай Зеландыі), маштабныя бітвы (камп’ютарная графіка), баявое таварыства і рамантыка вандроўкі.

Як і «Уладар пярсцёнкаў», «Хобіт» меў камерцыйны поспех. Першыя два фільмы трылогіі сабралі два мільярды даляраў. Ці могуць пасля такога быць пытанні аб мэтазгоднасці расцягвання казкі на тры стужкі?

Прэм’ера трэцяга «Хобіта» прайшла 1 снежня ў Вялікабрытаніі. 80% крытыкаў станоўча ацанілі стужку, даўшы ёй 6,9 бала з 10 магчымых. Гэта трохі вышэй за тое, што мелі папярэднія серыі «Хобіта», але на паўтара бала ніжэй за кожнага «Уладара пярсцёнкаў».

«Фільм практычна цалкам складаецца з батальных сцэн і мог бы стаць вельмі нудным. Але Джэксан заўсёды здольны паказаць інтымнасць у найвялікшых і самых шумных сцэнах», — піша газета The Independent.

«Больш бітваў, больш пачвар, больш не зусім камічных адступленняў, больш суворага аратарства, больш ашаламляльнага, дасканала зробленага экшану», — без асаблівага захаплення піша «Time Out».

«Сто сорак чатыры хвіліны стужкі паказваюць найгоршыя схільнасці Джэксана: доўгія батальныя сцэны, што здаюцца вечнымі, сентыментальныя і абрывістыя пракламацыі, напышлівыя рамансы, камізм не ў тэму і ўпершыню праверка цярпення фанатаў», — рэзка выказваецца «The Wrap».

Што б ні казалі крытыкі, гледачы задаволеныя стужкай. Сярэдняя адзнака гледачоў новаму «Хобіту» склала 9,4 бала з 10. Трэба адзначыць, што фільм яшчэ не паказваўся ў ЗША, а ў амерыканскага гледача свая сістэма каштоўнасцяў.

Галоўнае, што ўвесь свет не хутка забудзе прыгоды хобіта. Не забудуць іх і акцёры: выканаўца ролі хобіта Більба Марцін Фрыман забраў са здымак на памяць меч і «пратэзы» вушэй, а Іен Маккелен (Гендальф ) — славуты востраканечны капялюш чараўніка.

Аляксандр Арсёнаў

0
Сьнежань 11 / Адказаць
11.12.2014 / 10:05
Чакаем "Вока Саўрона" над Масквою...
0
Max / Адказаць
11.12.2014 / 12:00
Так же, он представить не мог, что станет золотой жилой для продюсеров)
0
Серж / Адказаць
11.12.2014 / 12:57
>>Новы «Хобіт»: у бітвах за волю, у бітвах за долю первое зачеркнуть, второе дополнить - за долю сокровищ убитого дракона
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру