10.12.2014 / 16:46

Самыя важныя падзеі з гісторыі Мінска — у анімаванай экскурсіі «Кола падарожжаў» ВІДЭА 3

9 снежня ў Мінску адбылася анімацыйная экскурсія «Гісторыя ў асобах», падчас якой гледачы пабачылі сцэнкі асноўных гістарычных падзеяў сталіцы.

Ладзіць яе агенцыя «Кола падарожжаў», у запасе якой ёсць багата розных экскурсій на гістарычную тэматыку: «Шлях караля Міндоўга», «Скарб Вітаўта», «Шляхецкая гісторыя», «Выбар пана ваяводы».

Пачалася яна з інсцэніроўкі бітвы на Нямізе, дзе гасцей сустракаюць паслы ад князя Ізяслава Яраславіча у асобе яго брата князя Святаслава Чарнігаўскага. Далей — абвяшчэнне Магдэбурскага права, выкрыццё масонаў, танцы ля сядзібы Ваньковіча і падпісанне Маніфеста РСДРП.

Настасся Храловіч

0
Няхлюй / Адказаць
10.12.2014 / 17:57
Цяпер чытэльнасьць палепшала.
0
Няхлюй / Адказаць
10.12.2014 / 19:43
Не, не зусім палепшала. Гэта я глядзеў з Хрома ў ХР - і шрыфт нармальны, і выроўніваньне цэнтравое. А з Хрома на 7-цы ўсё "ня так" :-(
0
Big L. / Адказаць
11.12.2014 / 03:39
Lame
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру