Ужыванне спайсаў падобна на гульню ў рулетку, зыход якой не прадказаць. Такое меркаванне сёння выказаў намеснік прэм'ер-міністра Анатоль Тозік на сустрэчы з навучэнцамі Барысаўскага дзяржаўнага каледжа.

«Штодня з'яўляюцца новыя разнавіднасці спайсаў.

І невядома, чым скончыцца іх ўжыванне — можа, проста паскачаш або патанцуеш, а можа, усё скончыцца смяротна і гэта будзе першы і апошні раз, калі паспрабаваў наркотык», — сказаў Анатоль Тозік.

Намеснік прэм'ер-міністра адзначыў, што на падыходзе яшчэ адна бяда — так званыя энергетычныя напоі.

«Я мяркую, што мы ва ўрадзе ініцыюем норму аб забароне энергетычных напояў. Многія еўрапейскія краіны ўжо ўбачылі небяспеку гэтай з'явы. Тое, што ў нас прадаецца, раскладае страўнік і іншыя органы. І ніхто не ведае наступстваў», — адзначыў Анатоль Тозік.

Зараз заканадаўствам Беларусі ўстаноўлены некаторыя патрабаванні па продажы энергетычных напояў.

Так, вызначана, што пры рэалізацыі безалкагольных энергетычных напояў на кожнай адзінцы ўпакоўкі паказваюцца звесткі аб паказаннях да яго прымянення асобнымі ўзроставымі групамі насельніцтва, узгодненыя з Міністэрствам аховы здароўя. Разам з тым продаж энергетыкаў непаўналетнім не забароненая.

Зараз энергетыкі цалкам забароненыя ў Даніі, Турцыі, Нарвегіі, Уругваі і Ісландыі, а таксама ў некаторых штатах ЗША (Вашынгтон, Юта, Аклахома і Мічыган)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?