Чахол для iPhone, мадэль Red Soft Devil

Чахол для iPhone, мадэль Red Soft Devil

У народзе папулярнае меркаванне: электрамагнітныя палі ад мабільнікаў выклікаюць лейкемію, рак і бясплоднасць. Праз гэта дактары рэкамендуюць устрымацца ад доўгіх размоваў па мабільных тэлефонах.

Манчэстэрскія хімікі праверылі, як уплывае слабое магнітнае выпраменьванне на флавапратэіны — бялкі, якія выконваюць важную ролю ў кіраванні нервовай сістэмай і аднаўленні ДНК.

Даследаванне паказала: ніяк. Біяхімічны эфект ад выпраменьвання імкнецца да нуля.

Іншая даследаванне, праведзенае брытанскім Агенцтвам па абароне здароўя насельніцтва у 2010 годзе, таксама не знайшло доказаў шкоднага ўздзеяння мабільнікаў, базавых станцый і Wi-Fi-сетак на здароўе чалавека.

Даследаванні ў гэтай галіне працягваюцца, бо пакуль не вывучаныя доўгатэрміновыя эфекты паўсюдных мабільных тэлефонаў ды іх уплыў на чалавечае здароўе з усіх бакоў.

Не варта цалкам забываць аб здароўі пры карыстанні мабільнікам.

Напрыклад, доўгае чытанне з экрана смартфона ў складаных умовах шкодзіць вачам не меней, чым чытанне кніг у паўзмроку. Праслухоўванне празмерна гучнай музыкі ў слухаўках можа сапсаваць слых. Страта ўвагі пры карыстанні электронікай таксама небяспечная: за рулём забаронена тэлефанаваць ці набіраць SMS, а з нядаўняга часу ў метро нельга знаходзіцца ў навушніках.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?