10.12.2014 / 16:58

92-гадовы «Саруман» Крыстафер Лі запісаў пякельныя калядныя песні ВІДЭА

Верагодна, найстарэйшы музыка, які грае метал, 92-гадовы Крыстафер Лі выдаў самотнік «Darkest Carols, Faithful Sing» з каверам на вядомую калядную песню «Hark the Herald Angels Sing».

Крыстафер Лі. Фота з сайта musicfeeds.com.au

Крыстафер Лі запісвае і выдае цяжкую музыку на ўласным лэйбле Charlemagne Productions. 

Гэта трэці запар калядны метал ад Лі: у 2012 годзе на Каляды ён выдаў песні «The Little Drummer Boy» і «Silent Night», а ў 2013 годзе — «Jingle Hell» і «My Way».

Урыўкі з усіх калядных песень Крыстафера Лі:

Крыстафер Лі вядомы найперш як актор. Ён выконваў ролі Сарумана ва «Уладары Пярсцёнкаў» і «Хобіце» ды графа Дуку ў «Зорных Войнах», Шэрлака Холмса, графа Дракулы, Распуціна ды ворага Джэймса Бонда ў «Чалавеку з залатым пісталетам». 

Аляксандр Арсёнаў

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру