«У апошнія снежаньскія дні мы ўсе чакаем цудоўнага імгнення, калі пачнецца навагодняя ўрачыстасць. А які ж Новы год без галоўнай ёлкі. Сёння тут сабраліся самыя лепшыя, выдатнікі вучобы, якія і стануць першымі гасцямі нашага Дзеда Мароза», — сказаў кіраўнік дзяржавы.
«Адыходзячы год быў вашым годам — Годам дзіцяці. Менавіта ў гэтым годзе з’явілася на свет больш, чым калі‑небудзь за апошняе дзесяцігоддзе, маленькіх грамадзян Беларусі», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт пажадаў дзецям быць сапраўднымі патрыётамі, любіць Радзіму гэтак жа шчыра, як сваіх бацькоў, братоў і сясцёр.
Падарункам для дзяцей стаў навагодні паказ — чароўная казка з музыкай, песнямі, прыгодамі і цудамі, а таксама ласункі ад Дзеда Мароза, Снягуркі і Мышкі.