11.12.2014 / 12:59

У кінатрылогіі «Уладар Пярсцёнкаў» налічылі 200 тысяч смярцей ВІДЭА 5

Эпічны паход хобітаў у Мордар завершыўся дзесяць год таму, але фанаты толькі зараз палічылі ахвяры. Усяго за тры фільмы на экране загінула 212 470 жывых істот, сцвярджае Digg.

Нягледзячы на жудасныя лічбы, «Уладара Пярсцёнкаў» рэжысёра Пітэра Джэксана па матывах раманаў Джона Толкіна цяжка назваць крывавай бойняй. Асноўную колькасць смярцей неслі вада і армія прывідаў, а іх забойствы не паказаныя буйным планам.

Значна больш крывавай лічыцца эпапея «Гульня тронаў» па раманах Джорджа Марціна. Але дзіва: у ёй налічылі толькі пяць тысяч смярцей за тры сезоны на экране.

З чацвера на беларускіх экранах паказваецца трэцяя і апошняя частка прыгод хобітаў Толкіна: «Хобіт. Бітва пяці войскаў», падзеі ў якой адбываюцца да згаданых ва «Уладары Пярсцёнкаў». Па водгуках крытыкаў, стужка, у адрозненне ад двух папярэдніх «Хобітаў», амаль цалкам складаецца з батальных сцэн.

Аляксандр Арсёнаў

0
Серж / Адказаць
11.12.2014 / 13:05
>>Па водгуках крытыкаў, стужка, у адрозненне ад двух папярэдніх «Хобітаў», амаль цалкам складаецца з батальных сцэн. печалька, как раз то, что у джексона не очень хорошо получается.
0
Неабыякавы / Адказаць
11.12.2014 / 13:33
Мерзость какая. Мало нам реальных войн.
0
Ашпішнік / Адказаць
11.12.2014 / 14:12
І не лянота ж было такімі падлікамі займацца... =)
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру