Руды злодзей зладзіў сабе ў ноч на 5 снежня баль у краме «Рыбный островок» у аэрапорце Уладзівастока.

Пасля нападу на вітрыну з марожанымі прадуктамі краме прыйшлося выкінуць рыбу на суму каля 60 тысяч расійскіх рублёў (прыблізна 1100 даляраў) ды правесці дэзінфекцыю і санітарную апрацоўку.

Жыццю і здароўю ката нічога не пагражае. Няледзячы на багаты абед вэнджаным кальмарам і сушанай камбалой яму пагражае хіба «сушняк», патлумачыў спецыяліст мясцовай ветэрынарнай клінікі. Але нагадвае: такая дыета на пастаяннай аснове можа даць вынікам праблемы з ныркамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?