Як паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама, з сейфа сталічнай турфірмы скралі больш за $3500. Выявілася, што ў офіс за некалькі гадзін да здарэння заходзіў мужчына. Пад выглядам кліента ён кансультаваўся пра магчыма адпачынак. Калі кансультант адлучыўся, ён скраў ключы ад памяшкання. Пазней супрацоўнікі ўзгадалі, што размаўлялі паміж сабой пра тое, дзе ляжыць ключ ад сейфа. Наведнік пачуў.

Камеры зафіксавалі вяртанне мужчыны ў офіс пасля сканчэння працоўнага дня. Прыйшоў з прыяцелем.

Калі вы пазналі людзей на відэа, звяртайцеся ў Цэнтральнае РУУС Мінска на: (029) 589-78-59, (017) 288-83-02.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?