Нагадаем, з 1 кастрычніка 2007 года стаўка рэфінансавання складае 10% гадавых. У адпаведнасці з Асноўнымі кірункамі грашова‑крэдытнай палітыкі на 2007 год стаўка рэфінансавання павінна была скласці 7—9% гадавых да канца года. Аднак інфляцыя па выніках 11 месяцаў склала 9,4%, і Нацбанк прыняў рашэнне захаваць значэнне стаўкі на цяперашнім узроўні.
У 2008 годзе Нацбанк Беларусі плануе зніжэнне стаўкі рэфінансавання да 7—9% гадавых.