Вельмі ласкавае, прыстойнае і гуллівае кацяня шукае гаспадароў.

Узрост прыкладна 2 з паловай месяцы, чорнага колеру, мужчынскага полу. Ён быў знойдзены на вуліцы і ў яго перабітая правая пярэдняя лапка (ужо паспела зрасціся). Ветэрынар сказаў, што ў выпадку аперацыі яе функцыя адновіцца максімум на 80%.

У астатнім усё добра — здаровы і чысты (правераны у ветклініцы). Пры гэтым гуляе, бегае і выконвае свае каціныя працэдуры не горш за ката з усімі здаровымі лапкамі! Абсалютна беспраблемны — ходзіць выключна ў латок, спакойны, куды не трэба — не лезе:)

На жаль, пакінуць яго сабе не магу, таму калі вы вырашыце прыняць у сваю сям'ю новага сябра — я буду шчыра рады за яго і за вас!

Тэлефануйце на нумар +375 (29) 390-63-11, Аляксей

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0