12.12.2014 / 11:55

Самая маленькая малпачка нарадзіла тройню: вага дзіцяці складае ўсяго 15 грамаў ФОТА, ВІДЭА 4

Тры маленькія карлікавыя ігрункі нарадзіліся ў заапарку Korkeasaari ў Хельсінкі ў лістападзе. Гэта ўнікальная падзея, бо, як правіла, нараджаюцца па два дзіцяці.

Вага аднаго з самых маленькіх прадстаўніц прыматаў у свеце складае сто грам, а нованароджаныя малыя важаць усяго 15 грамаў.

Самка і самец бяруць роўны ўдзел у гадаванні дзяцей. А малыя ўжо актыўна караскаюцца па спінах бацькоў.

Карлікавыя ігрункі жывуць у Паўднёвай Амерыцы, яны селяцца на ўскрайку лесу, па берагах Амазонкі. Большую частку жыцця яны праводзяць на дрэвах.

0
галоўная навіна / Адказаць
12.12.2014 / 16:51
О, так, гэта безумоўна навіна дастойная быць на галоўнай :-)
0
Хведар / Адказаць
12.12.2014 / 17:28
Ну, калі ў малпаў нараджаюцца дзеці, як лічыць нн, то, пэўна, сапраўды людзі пайшлі ад малпаў.
0
N / Адказаць
12.12.2014 / 20:54
Вот в последнее время я нахожусь в задумчивости по поводу моих комментариев на НН.Они стали с завидным постоянством пропадать. Рэд. Магчыма, гэта тэхнічны збой, а магчыма, Вам варта задумацца пра іх змест.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру