Photo Giedrė Rein

Photo Giedrė Rein

У бліжэйшыя суткі, 13 снежня, умовы надвор'я Беларусі будуць вызначаць актыўныя атмасферныя франты ад цыклона «Аляксандра» з цэнтрам над поўднем Фінляндыі. Чакаецца пахмурнае надвор'е.

У многіх раёнах ападкі (мокры снег, дождж).

Месцамі слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёва-заходні моцны парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -3.. + 2°С, максімальная днём 0.. + 6°С. Атмасферны ціск уначы будзе падаць, днём - расці.

14 снежня надвор'е будуць фармаваць паветраныя масы атлантычнага паходжання і франтальны раздзел, які перамяшчаецца на паўднёвы ўсход краіны. Ноччу на большай частцы тэрыторыі, днём пераважна па паўднёвым усходзе краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж). У асобных раёнах слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Парывісты заходні вецер. Тэмпература паветра на працягу сутак каля 0°.

15 снежня Беларусь у асноўным будзе знаходзіцца ў вобласці павышанага атмасфернага ціску пад уплывам паветраных мас атлантычнага паходжання. Ноччу без істотных ападкаў, днём месцамі невялікія ападкі (мокры снег, дождж).

У асобных раёнах туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 0..- 5°, максімальная днём -2.. +4°C.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0