У студзені—кастрычніку 2007 года Беларусь экспартавала 12,4 млн. тон нафтапрадуктаў, паведамляе Міністэрства статыстыкі і аналізу.

У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года гэта на 0,1% менш. Асноўная доля паставак прыпала на краіны далёкага замежжа — 11,9 млн. тон (на 1% больш). У краіны СНД пастаўлена 0,5 млн. тон (на 20,4% менш).

За гэты перыяд імпартавана 16,4 млн. тон нафты (на 7,4% менш).

За дзесяць месяцаў гэтага года за мяжу было пастаўлена 3 млн. 648,5 тыс. тон калійных угнаенняў (на 18,5% больш), 205,8 тыс. тон азотных угнаенняў (на 13,3% больш), 133 тыс. тон хімічных валокнаў (на 2,7% больш), 3.590 металарэзных станкоў (на 11,4%), 1 млн. 702,5 тыс. тон чорных металаў (на 4,5% больш), 69,5 тыс. тон металакорду (на 0,8% менш). Таксама было пастаўлена 2 млн. 873,5 тыс. штук шын (на 27,6% больш) і 43,2 млн. кв. м ДВП (на 0,2% больш).

На 1,4% павялічыліся пастаўкі халадзільнікаў і маразільнікаў (829,3 тыс.) і на 4,5% — тэлевізараў і відэаманітораў (315,3 тыс.).

Імпарт прыроднага газу за дзесяць месяцаў знізіўся на 2% і склаў 16,3 млрд. куб. м, каменнага вуглю — на 19,2% (59,4 тыс. тон), электраэнергіі — на 19,1% (3 млрд. 765,7 млн. кВт•гадз).

Імпарт чорных металаў павялічыўся на 3,3% і склаў 2 млн. 717,9 тыс. тон, грузавых аўтамабіляў — на 11,6% (10.073), легкавых аўтамабіляў — на 19,5% (152,6 тыс.).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?