У Ляхавіцкім раёне ў рацэ Шчара патануў 35-гадовы мясцовы жыхар, які праваліўся пад лёд.

Як паведамілі БелаПАН у пракуратуры раёна, трагедыя адбылася 26 снежня ў 15.30. Жыхар вёскі Мыслабаж пайшоў на раку праверыць таўшчыню лёду, па якім зімой ён звычайна пераходзіў на іншы бераг, дзе ў вёсцы Задвор'е жыве яго цешча. Каля 18 гадзін яго жонка занепакоілася і паведаміла аб магчымым НЗ супрацоўнікам міліцыі.

На беразе ракі былі знойдзены сабакі, з якімі мужчына пайшоў з дому. Таксама была знойдзена праталіна. У момант трагедыі побач нікога не было. Патанулы клікаў на дапамогу. Яго крыкі чулі людзі, якія знаходзіліся прыкладна ў кіламетры ад месца, дзе патануў мужчына. Сёння з прыцягненнем вадалазаў цела будуць даставаць з ракі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?