Даляр гатовы скончыць двухгадовы пэрыяд падзеньня ў адносінах да эўра, такія высновы робяць фінансавыя аналітыкі. Прагназуецца, што за 2008 год цана даляра ўзрасьце на 3,5 працэнта, ці да 1,40 даляра за эўра.

У якасьці падставаў для гэтага называюцца закуп амэрыканскіх актываў урадавымі фондамі Азіі. За 2007 год даляр упаў на 9 %. На сёньня за 1 эўра даюць 1,4509 USD, тады як 23 лістапада ён быў апусьціўся да рэкордна нізкай адзнакі 1,4967.

Галоўнай прычынай падзеньня амэрыканскай валюты сёлета стаў найбольшы ад 1991 году крызіс на амэрыканскім рынку нерухомасьці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?