Расейцам раяць зацягнуць паясы і не мітусіцца праз падзенне курсу рубля. Такую параду агучыў прэм'ер-міністр краіны Дзмітрый Мядзведзеў, паведамляе ТСН.

Уладзімір Пуцін раней тлумачыў, што за дарагі даляр бюджэт атрымае толькі больш рублёў. Аднак расейскі прэм'ер прызнаў, што ў рэзкім абясцэньванні нацыянальнай валюты для звычайных людзей няма нічога добрага. Расея ўжо перажывала эканамічныя крызісы, кажа Мядзведзеў, і сітуацыя вярталася да нормы. Так будзе і ў гэты раз, упэўнены ён. Аднак тэрмінаў, калі гэта адбудзецца, не ўдакладняе.

«Відавочна, наўрад ці каму спадабаецца, што цэны ў крамах растуць - чаго там хаваць. І гэта нікога не радуе. Цалкам відавочна, што змены курсу для звычайных спажыўцоў - гэта заўсёды дрэнна. Але я вярнуся да таго, што ўжо казаў: трэба мець шмат цярпення і паглядзець, як будуць разгортвацца падзеі», - заявіў Мядзведзеў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?