З-за збою вентыляцыйнай сістэмы на свінакомплексе ў Любанскім раёне за ноч памерла больш за паўтысячы жывёл, паведаміў тэлеканал «Беларусь 1».

Афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Мінскай вобласці Таццяна Беланог сказала, што цяпер па распачатай крымінальнай справе праводзіцца комплекс следчых дзеянняў, скіраваны на высвятленне ўсіх акалічнасцяў здарэння.

Паводле інфармацыі «Беларусь 1», інвестару нанесены ўрон у 1 млрд. 250 млн. рублёў.

Падрабязнасцяў здарэння ў мясцовых жыхароў тэлеканалу высветліць не ўдалося, паколькі амаль увесь час за здымачнай групай ездзіла машына «з нейкай санстанцыі», і людзі, убачыўшы, хто там знаходзіцца, адмаўляліся мець кантакты з журналістамі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?