ХК «Дынама» Мінск выйграла шосты матч запар у чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі. Сёння, 14 снежня, на «Мінск-Арэне» дынамаўцы перамаглі казахстанскі «Барыс» з лікам 5:2 (2:0, 0:1, 3:1).

Дзве шайбы закінуў Чічу, па адной Лінгле, Элісан і Калюжны.

ЦСКА — 89 (37), СКА, Ёкерыт — 83 (38), Дынама Масква — 78 (37), Дынама Мінск — 64 (36), Сочы — 56 (37), Тарпеда — 56 (38), Віцязь — 56 (39), 9. Лакаматыў — 57 (37)…

24 снежня на «Мінск-Арэне» «Дынама» згуляе са СКА, 27-га — з рыжскім «Дынама», 29-га з «Віцязем».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0