Авіядыспетчары Фінляндыі часова змянілі траекторыю палётаў пасажырскіх лайнераў праз актыўнасць расейскіх вайсковых самалётаў, якія былі зафіксаваныя ў сераду над Балтыйскім морам.

Пра гэта паведамляе фінская тэлерадыёкампанія Yle.

Фінскія вайскоўцы ў сераду зафіксавалі на радарах расійскія самалёты над Балтыкай паміж Калінінградам і Расеяй.

«Рух грамадзянскіх судоў былі перанакіраваны далей ад расейскіх самалётаў, паколькі самалёты перасоўваліся з адключанымі транспондарамі», — сказаў дырэктар фінскага агенцтва транспартнай бяспекі Пэкі Хенту.

Хенту адзначыў, што пагрозы пасажырскім самалётам не ўзнікла, бо грамадзянскія і вайсковыя дыспетчары своечасова зрэагавалі на гэты інцыдэнт.

У сваю чаргу, Швецыя заявіла, што ёй удалося прадухіліць сутыкненне пасажырскага лайнера з расійскім знішчальнікам, які таксама ляцеў з адключаным транспондарам.

Міністр абароны Польшчы назваў актыўнасць расійскіх войскаў у Балтыцы беспрэцэдэнтнай.

У НАТА заяўлялі, што знішчальнікі альянсу з пачатку года больш за 400 разоў падымаліся ў паветра з прычыны дзеянняў расійскай авіяцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?