Героі году: Dzieciuki

На здымках кліпа «Хлопцы-балахоўцы». Фота з суполкі Dzieciuki УКантакце

На здымках кліпа «Хлопцы-балахоўцы». Фота з суполкі Dzieciuki УКантакце

Героямі 2014 году ў беларускай музыцы журы прызнала фольк-панк гурт Dzieciuki з Гродна. Прэзентацыя іх дэбютнага альбому «Гарадзенскі гармідар» стала на партале Tuzin.FM самым чытаным артыкулам году, а песні ўваходзяць у топ праслухоўванняў. За год гурт адзначыўся чатырма кліпамі, на здымках аднога з іх гурт быў затрыманы міліцыяй. Музыкі адыгралі тур па Еўропе, падчас якога далі 14 канцэртаў за 14 дзён.

У склад «Дзецюкоў» ўвайшлі экс-удзельнікі гурта «КальЯн»,некаторыя з «Дзецюкоў» таксама граюць у праекце «Людзі на балоце». 

Слухаць «Гарадзенскі гармідар» гурта Dzieciuki

Глядзець кліп «Хлопцы-балахоўцы» гурта Dzieciuki

Адкрыццё году: Leibonik

Сяргей Башлыкевіч. Фота: Алесь Кот-Зайцаў, budzma.by

Сяргей Башлыкевіч. Фота: Алесь Кот-Зайцаў, budzma.by

Найлепшым адкрыццём 2014 году прызнаны Сяргей Башлыкевіч і гурт Leibonik. Музыка родам з Ашмянаў выступае як адзін, так і з гуртом, выконвае свае песні і кавэры на песні расійскіх і сусветных зорак. У 2014 годзе стаў лаўрэатам «Бардаўскай восені», даў шэраг паспяховых канцэртаў.

Слухаць песні Сяргея Башлыкевіча і гурта Leibonik

Глядзець відэа «Самотны лось» Сяргея Башлыкевіча

Чытайце таксама: Tuzim.FM назваў галоўныя беларускія хіты-2014

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?