За адзін дзень 26 сьнежня палітвязень Зьміцер Дашкевіч атрымаў каля двухсот лістоў з усёй Беларусі. Пра гэта ён паведаміў на нечаканым спатканьні з бацькам 27 сьнежня.

27 сьнежня позна ўвечары ў Шклове скончылася кароткатэрміновае спатканне зняволенага лідэра незарэгістраванага Маладога Фронту Зміцера Дашкевіча з бацькам Вячаславам.

Спатканне гэтае не было загадзя запланаванае не было. Аднак калі Вячаслаў Дашкевіч прыехаў са Старых Дарог у Шклоў, каб перадаць сыну рэгламентаваную ў снежні перадачу, кіраўніцтва калоніі нечакана дазволіла яму і кароткатэрміновую сустрэчу.

На працягу гадзіны размовы зняволены маладафронтавец распавёў бацьку, што нягледзячы на тое, што стаўленне супрацоўнікаў папраўчай калоніі да яго па ранейшаму застаецца перадузятым, сам Зміцер ужо паціху рыхтуецца да вызвалення.

— З выхадам ён мяркуе, што адразу пасля адседкі яму могуць прызначыць так званы «нагляд», калі трэба будзе жыць па прапісцы і кожны вечар праходзіць праверку участковага, — кажа бацька Змітра Дашкевіча Вячаслаў.

— Ведаў ён пра Фінькевіча, і пра Хведарука ведаў. Кажа, што за учорашні дзень атрымаў каля двухсот лістоў з Беларусі.

Цяпер, наступнае, ужо апошняе за час адбыцця пакарання дазволенае Змітру Дашкевічу спатканне з бацькамі адбудзецца у студзені.

* * *

Павіншуй палітвязьня са сьвятамі.

Яму цяпер цяжка. Твой ліст, паштоўка або кніга можа выратаваць яго.

Аўтуховіч Мікола
Менск, вул. Кальварыйская 36,
ВК‑1, а/с 35, атрад 3

Дашкевіч Зьміцер
Шклоў, ВК №17
213004 Магілёўская вобласьць

Казулін Аляксандар
Віцебскі раён, пас. Віцьба, ВК‑3, атрад 1
211300 Віцебская вобласьць

Клімаў Андрэй
г. Мазыр‑11, ВК‑20
247760 Гомельская вобл.

Артур Фінькевіч
г. Магілёў, 212011
вул Крупскай дом 99а
(сьледчая турма №4),
камэра 85

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?