Расійскім банкам давядзецца масава памяняць «парк табло» у вулічных абменніках, калі за даляр ці еўра будуць даваць 100 расійскіх рублёў, пішуць сёння Известия.

Як высветліла выданне, некаторыя банкі, якія актыўна працуюць на рынку рознічнага абмену валют, пачалі закупляць новыя 5-значныя вулічныя табло — якія змяшчаюць тры сімвалы да коскі і два пасля. Банкам прыйдзецца мяняць 4-значныя табло, калі курс даляра / еўра дасягне адзнакі ў 100 рублёў або перавысіць яе.

Змяніць хутка лічбавыя шыльды пры такім песімістычным сцэнары атрымаецца далёка не ва ўсіх, у тым ліку таму, што табло таксама даражэюць.

Таму з'явіцца вузканішавы бізнес, прадстаўнікі якога стануць на месцы перапраграмаваць таблічкі і рухаць коску направа.

У стандартныя святлодыёдныя табло ў вулічных абменніках (у тэрміналогіі Цэнтрабанка гэта аперацыйныя касы банкаў па-за касавым вузлом), на якіх паказваюцца дзейсныя курсы па куплі-продажы валюты, змяшчаецца максімум 4 лічбы. Калі курс еўра перавысіць 99,99 рубля, стандартнае табло не зможа адлюстраваць гэта значэнне.

Але ў абменных пунктах банка «Стары Альянс» сказалі, што ўжо замовілі 5-індыкатарныя табло.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0