16.12.2014 / 12:04

У першы дзень продажу манеты з Астрожскім каля крамы Нацбанка выцягнулася даўжэзная чарга ФОТАФАКТ 5

Сёння Нацбанк Беларусі пачаў продаж памятнай манеты з выявай гетмана ВКЛ Канстанціна Астрожскага.

Ад пачатку працы касы Цэнтральнага апарата НБ РБ па вуліцы Талстога, 6 у аўторак сабраўся доўгі хвост людзей.

Як сказалі «Нашай Ніве» нумізматы, яны ў шоку. Кажуць, ніколі такога не бывала. Уранку на вуліцы ў чарзе стаяла каля ста чалавек.

Хтосьці хоча набыць манету для сваёй калекцыі, хтосьці купляе яе ў якасці сувеніра. У касе кожнай асобе прадаюць па дзве срэбныя ці медна-нікелевыя манеты. 

Трэба заўважыць, што многія ў чарзе рэагавалі на фатаграфаванне надзвычай нервова — адыходзяць у бок ці нацягваюць капюшон. Адзін мужчына нават запатрабаваў у карэспандэнта «Нашай Нівы» заплаціць яму, бо яго сфатаграфавалі без дазволу. 

Кірыла Хілько, відэа Настассі Храловіч

0
Нехтатам R / Адказаць
16.12.2014 / 12:12
А чаму такая ўвага да адной манеты? Гэтая сэрыя, у якой яна выйшла, існуе гадоў 10, і выйшла там шмат цікавых манетаў.
0
belariy / Адказаць
16.12.2014 / 12:36
ну правільна. і зноў да правінцыі нічога ня дойдзе (((
0
мфв / Адказаць
16.12.2014 / 17:18
мо на працы людзі павінны быць, чаго лезці з камерай у ліцо?
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру