Прынамсі 100 чалавек, 80 з якіх — дзеці, былі забітыя ў ходзе нападу талібаў на школу, якая знаходзіцца ва ўпраўленні вайскоўцаў, у Пешавары на паўночным захадзе Пакістана.

Баевікі ўвайшлі на тэрыторыю школы. Па словах відавочцаў, пяць ці шэсць чалавек у вайсковай форме пералезлі праз школьную агароджу і адкрылі агонь. Раней паведамлялася, што пераапранутыя ў ваенную форму талібы пад'ехалі на матацыклах.

Сілы бяспекі Пакістана заявілі, што многіх школьнікаў ім удалося выратаваць.

Прадстаўнік Талібана назваў напад на школу адказам на аперацыі супраць баевікоў, якія праводзіць пакістанская армія.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?