Парлямэнт Нэпалу прагаласаваў за адмену манархіі ў краіне.

Урад дамовіўся з мааістамі пра адмену манархіі, што існавала стагодзьдзі, у рамках палітычнага пагадненьня. Галасаваньне было паказана па тэлевізіі ў рэжыме рэальнага часу.

Кароль краіны будзе працягваць жыць у палацы, ня маючы рэальнай улады, да красавіка 2008 году, калі пасьля выбараў гэта рашэньне ўступіць у сілу.

gazeta.ru

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0