16.12.2014 / 15:20

У беларускага рубля з’явіўся свой дзэн 4

У адказ на расійскія «дзэн-рублёвыя» сайты беларусы стварылі «супакаяльны» сайт беларускага рубля belzen.by.

Расіяне з гумарам рэагавалі на падзенне расійскага рубля. Пакуль адныя пісалі штодзённыя вершыкі ў Twitter, другія стваралі дзэн-сайты, дзе можна расслабіцца і назіраць за павольным, але няспынным падзеннем курсаў і цэнаў на нафту.

На сайце пад назвай «Беларускі дзэн. Стабільны і бессэнсоўны» карціна болей аптымістычная. Так, за сёння «змяненне курса беларускага рубля да долара ЗША па выніках валютных таргоў» пазначанае нулём.

На фоне паказваюцца кадры беларускай вёскі: поле, куркі… На фоне гучыць музыка сярэднявечнага танца «Кастарват» у выкананні гурта Cornucopia.

Сайт «Белдзэн» мае як рускую, так і беларускую версіі. У левым верхнім вуглу высвечваюцца цытаты беларускіх палітыкаў пра дэвальвацыю і курсы валют. Спасылка «А як у іх?» вядзе на сайт zenrus.ru.

Па звестках Hoster.by, сайт зарэгістраваны фізічнай асобай 12 снежня 2014 года.

Аляксандр Арсёнаў

0
бабка ў кедах / Адказаць
16.12.2014 / 15:35
стары ольса, мой каханак))
0
Student / Адказаць
16.12.2014 / 15:56
Ёсць і такое Did I ever tell you what the definition of INSANITY is? Insanity is Dollar = 81.04, Euro = 100.03, Brent = 58.96. Watch the ruble exchange rate via app: https://play.google.com/store/apps/details?id=kr.ym.nash
0
muza / Адказаць
16.12.2014 / 16:49
a jaki trek?
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру