Культура33

Маляваныя дываны Віцебскага Паазер'я ўнесены ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў

Маляваныя дываны Віцебскага Паазер'я ўнесены ў дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей. Адпаведнае рашэнне прынятае на паседжанні Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь.

Маляваны дыван Язэпа Драздовіча, Глыбокае. Фота: livingheritage.by

Маляваныя дываны — від народнага жывапісу, традыцыі якога склаліся ў 1920-я гады і развіваліся да 1960-х гадоў на захадзе Віцебшчыны. Маляванкі ў гэтым рэгіёне былі абавязковай дэталлю вясковых інтэр'ераў.

Малюнак на такіх дыванах, як правіла, мае раслінна-арнаментальнае акаймленне. Абавязковы кампанент дыванковых пейзажаў – водная стыхія. На маляванках шмат расліннай арнаментыкі, выяў гісторыка-культурных помнікаў Віцебшчыны.

Дыван «Раніца», аўтар В. Гукава, Паставы. Фота: livingheritage.by
Дыван «Вазон з кацянятамі», аўтар С. Скавырка, Глыбокае. Фота: livingheritage.by
Дыван «Мосар», аўтар С. Скавырка, Глыбокае. Фота: livingheritage.by

Маляваныя дываны на Віцебшчыне пачалі адраджаць у 1980-х гадах. Сучасныя носьбіты традыцыі перадаюць сваё майстэрства на майстар-класах, вядуць гурткі па маляванцы, бо лічаць свае ўменні каштоўнасцю, якую трэба перадаць нашчадкам.

Разам з маляванымі дыванамі ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей увайшлі яшчэ два элементы: абрад ваджэння Кусты на другі дзень Тройцы ў аграгарадку Лобча Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці і выраб велікодных вербаў на Гродзеншчыне.

***

Апроч маляваных дываноў, у спіс элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны ўваходзяць яшчэ 7 народных традыцый Віцебскай вобласці. Гэта каляднае ігрышча «Жаніцьба Цярэшкі» (Лепельскі раён), тэхналогіі прыгатавання традыцыйнай стравы «Масляны баран» і выпечкі жытняга хлеба, абрад «Насіць намётку» (Глыбоцкі раён), традыцыя ажурнага ткацтва і масленічная абрадавая гульня «Пахаванне дзеда» (Гарадоцкі раён), традыцыя вырабу валёнак (Міёрскі раён).

Масленічная гульня «Пахаванне дзеда» ў Гарадоцкім раёне. Фота: Ігар Мацьвееў

Каментары3

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі3

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

«Пакуль пашпарт дзейнічае». Эмігранты пра тое, ці не страшна ім адпраўляць у Беларусь дзяцей на летнія канікулы1

Жыхары райцэнтра ў Віцебскай вобласці гадамі скардзяцца на дрэнную ваду

Расія нарошчвае вытворчасць «шахедаў» і неўзабаве зможа запусціць 2000 за адну ноч11

У Італіі 78-гадовы мужчына «ажыў» праз 30 хвілін пасля спынення сэрца4

У Цюменскай вобласці «герой СВА» забіў сваю жонку ў дзень вяселля11

«Хацеў выратаваць хаця б нейкую колькасць людзей». Дачка беларуса, затрыманага па справе «Беларускага Гаюна», расказала пра бацьку6

«Неверагодны спектакль крывадушніцтва». Дзмітрый Гурневіч абурыўся ажыятажам вакол скандалу на канцэрце Coldplay25

Беларуская гандбалістка будзе гуляць за зборную Румыніі

Для беларускага фестывалю вырабілі трохметровы хот-дог ФОТАФАКТ9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі3

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць