16.12.2014 / 22:35

Бабруйскія прадпрыемствы ліхаманіць ад расійскага крызісу 7

Рэкорднае абясцэньванне расійскага рубля азначае непазбежныя страты для беларускіх прадпрыемстваў. Асаблівую небяспеку крызіс уяўляе для экспартаарыентаваных вытворчасцяў беларускіх раённых цэнтраў і невялікіх гарадоў.

У Бабруйску склалася не вельмі спрыяльная сітуацыя з экспартам мясцовай вытворчасці.

«Нашы страты з-за склаўшайся эканамічнай сітуацыі велізарныя! За тры апошнія месяцы мы страцілі 250 тысяч даляраў на экспарце ў Расію з-за розніцы курсаў. Мы памяншаем адгрузкі ў РФ і павялічваем цэны. Але якімі мерамі можна кампенсаваць такія страты? Гэта немагчыма! Наша прадпрыемства арыентавана на расійскі рынак, больш за дзевяноста адсоткаў экспарту мы вязём менавіта туды», — прызнаецца бабруйскім журналістам намеснік дырэктара ЗАТ «Бабруйскмэбля» Анатоль Чванькоў.

Вымыванне абаротных сродкаў і туманныя персектывы непакояць і бабруйскае ТАА «Славянка».

«Каля 70% нашай прадукцыі ідзе на экспарт, з іх 80% — у Расію. Відавочна, што наша дзейнасць вельмі звязаная з расійскім рынкам, а таму тое, што адбываецца, для нас катастрофа! Мы нясём велізарныя фінансавыя страты, і з кожным днём яны павялічваюцца», — перадае «Коммерческий курьер» словы дырэкатара «Славянкі» Тэймураза Бачарашвілі.

Арыентаваным на Расію прадпрыемствам застаецца толькі сачыць, як далей будуць развівацца падзеі, бо замена расійскага рынку збыту на іншыя ў хуткай перспектыве — задача амаль не выканальная.

Фарыд Беррашэд

0
blink182 / Адказаць
16.12.2014 / 22:41
Да не нужно наше гуано никому. Даже Вьетнам и тот при своей нелюбви к китаю берет там все. А с таким курсом рубля мы вообще в пролете. Готовьтесь хлопцы к шабашкам
0
путинец / Адказаць
16.12.2014 / 22:55
а шо думали. если с нами шо случится, дерьмом заляпает всех в большом радиусе
0
Satan / Адказаць
16.12.2014 / 23:24
Никого не жалко, никого, ни тебя, ни меня, ни его (c)
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру