Сёлета традыцыйны кніжны рэйтынг, які складае газэта пры дапамозе сваіх экспэртаў, вызначаецца пэўнай стракатасьцю. Вельмі мала кніг, якія ўзгадваюцца некалькімі экспэртамі адначасова — вынік забаронаў на распаўсюд, заняпаду сыстэмы кнігагандлю і адсутнасьці агульнанацыянальнае публічнае дыскусіі. Выключэньне складае кніга Паўла Севярынца “Лісты зь лесу”, якая ў выніку і трапіла зь вельмі вялікім адрывам на першае месца.

Як заўжды, не шанцуе добрым кнігам, што выходзяць пры канцы году: яны не пасьпяваюць трапіць у поле зроку экспэртаў.

Цікава параўнаць рэйтынгі кнігароў, якія адбіваюць чытацкі попыт, і рэйтынгі навукоўцаў ці крытыкаў, што адлюстроўваюць навуковую вартасьць або пануючыя густы і зацікаўленьні.

Дзяржаўныя выдавецтвы вытрымліваюць канкурэнцыю з прыватнымі.

Агулам жа ў сьпіс трапілі 82 кнігі. Зь іх, што вельмі прыемна для нас, 14 выданьняў з сэрыі “Кнігарня “Наша Ніва”, заснаванай у гонар 100-годзьдзя газэты.

Нагадаем, што за кожнае першае месца ў сьпісе экспэртаў налічваецца 10 балаў, другое — 9 і гэтак далей.

Варта ўспомніць, якія кнігі перамагалі ў кніжных рэйтынгах “НН” у мінулыя гады. Гэта былі:

2003 - «Краіна Беларусь» У. Арлова і З. Герасімовіча,

2004 - «Рэчыцкае Палесьсе» Ч. Пяткевіча — і гэта быў бадай самы нечаканы выбар апошніх гадоў,

2005 - «Ларыса Геніюш. Каб вы ведалі: з эпісталярнай спадчыны. 1945—1983»

2006 — збор твораў Юр'я Туронка «Мадэрная гісторыя Беларусі».

Такім чынам, топ-12 2007 году выглядае так:

1. Севярынец П. Лісты зь лесу. – Вільня: Інстытут беларусістыкі — 54 балы
2. Арлоў У. Імёны Свабоды. – Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода — 37 балаў
3. Вялікае Княства Літоўскае. Энцыкляпэдыя ў 2-х тамах. Т. 2. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя. — 29 балаў
4. Купрэеў М. Палеская элегія. Проза. – Менск: РУП "Літаратура і мастацтва" — 27 балаў
5. Беларусь і беларусы ў прасторы і часе: Зборнік да 75-годзьдзя прафэсара Адама Мальдзіса. — Менск: Лімарыюс — 25 балаў
6. Быкаў В. Бліндаж. — Менск: Хурсік — 22 балы
7. Рублеўская Л. Шыпшына для пані. – Менск: Мастацкая літаратура — 22 балы
8. Разанаў А. Дождж: возера ў акупунктуры. — Менск: Логвінаў — 21 бал
9. Акудовіч В. Код адсутнасьці. — Менск: Логвінаў — 20 балаў
10. Мінкін А. Пэнаты: паэзія. – Менск: Логвінаў. — 19 балаў
11—12. Бялявіна В., Ракава Л. Мужчынскі касьцюм на Беларусі. – Менск: Беларусь — 18 балаў
11—12. Токць С. Беларуская вёска ў эпоху зьменаў: другая палова XIX — першая траціна XX ст. — Менск: Тэхналёгія — 18 балаў

А вось сьпіс топ-выдавецтваў:

Логвінаў (3 пазіцыі)
Інстытут беларусістыкі (1 пазіцыя)
Беларусь (1 пазіцыі)
Літаратура і мастацтва (1 пазіцыя)
Мастацкая літаратура (1 пазіцыя)
Беларуская энцыкляпэдыя (1 пазіцыя)
Радыё свабодная Эўропа/Радыё Свабода (1 пазіцыя)
Лімарыюс (1 пазіцыя)
Хурсік (1 пазіцыя)

Трэба адзначыць яшчэ выдавецтва “Кнігазбор”, выданьні якога таксама часта згадваліся экспэртамі.

Сьпісы найлепшых кніг, складзеныя экспэртамі:

Кнігарня “Акадэмкніга”, Менск

1. Сыракомля У. Выбраныя творы. — Менск: Кнігазбор

2. Луцкевіч А. Выбраныя творы. — Менск: Кнігазбор

3. Бядуля З. Выбраныя творы. — Менск: Кнігазбор

4. Сыс А. Выбраныя творы. — Менск: Кнігазбор

5. Напалеон Орда: З фондаў Нацыянальнай бібліятэкі. Укладальнік Чаропка В.

6. Вялікае Княства Літоўскае. Энцыкляпэдыя ў 2-х тамах. Т. 2. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя

7. Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагодзьдзяў. У 2-х тамах. Т. 2. — Менск: Беларуская навука

8. Беларусь і беларусы ў прасторы і часе: Зборнік да 75-годзьдзя прафэсара Адама Мальдзіса. — Лімарыюс

9. Мальдзіс А. Выбранае. — Менск: Кнігазбор

10. Минск. Книга жизни. Альбом. — Менск: Фабрыка каляровага друку

“Кнігарня пісьменьніка”, Менск

1. Шыбека З. Мінскъ сто гадоў таму. — Менск: Беларусь

2. Чаропка В. Уладары Вялікага Княства. — Менск: Беларусь

3. Рублеўская Л. Шыпшына для пані. — Менск: Мастацкая літаратура

4. Караткевіч У. Каласы пад сярпом тваім. — Менск: Мастацкая літаратура

5. Залатая яблынька: Беларускія народныя казкі. — Менск: Мастацкая літаратура

6. Блакітны скарб Беларусі. Энцыкляпэдыя. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя

7. Вялікае Княства Літоўскае. Энцыкляпэдыя ў 2-х тамах. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя

8. Масла А. Вандроўка з божымі кароўкамі. Мастацкая літаратура

9. Разанаў А. Дождж: возера ў акупунктуры. — Менск: Логвінаў.

10. Ліндгрэн А. Малы і Карлсан-з-даху. Пераклад Ю. Жалезкі. — Менск: З.Колас.

11. Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагодзьдзяў. У 2-х тамах. Т. 2. — Менск: Беларуская навука

Алесь Мазанік, кнігагандляр, “Кніжны кірмаш”, Менск

1. Квяткоўскі С. Фрашкі да пляшкі. – Менск

2. Севярынец П. Лісты зь лесу. – Вільня: Інстытут беларусістыкі

3. Найясьнейшая Рэч Паспалітая, — Менск: Логвінаў

4. Катлярчук А. Швэды ў гісторыі і культуры Беларусі. – Вільня: Інстытут беларусістыкі

5. Паветраны шар: беларускае мужчынскае апавяданьне. – Вільня: Інстытут беларусістыкі

6. Керэт Э. Кіроўца аўтобуса, які хацеў стаць Богам. Пераклад П.Касьцюкевіча. — Менск: Логвінаў

7. Глёбус Адам. Казкі. — Менск: Логвінаў

8. Ліндгрэн А. Малы і Карлсан-з-даху. Пераклад Ю.Жалезкі. — Менск: З. Колас

9. Старажытная беларуская літаратура. — Менск: Беларускі кнігазбор

10. Мінскевіч С. Прыгоды Какоса Маракоса. — Менск: Медысонт

Алесь Асіпцоў, кнігараспаўсюднік, Магілёў

1. Арлоў У. Імёны Свабоды. – Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода

2. Плошча 19.03 — 25.03.2006, рэдактар С.Дубавец. – Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода

3. Ліндгрэн А. Малы і Карлсан-з-даху. Пераклад Ю.Жалезкі. — Менск: З.Колас

4. Тарас Вал. На высьпе ўспамінаў. – Вільня: Інстытут беларусістыкі

5. Рудкоўскі П. Паўстаньне Беларусі. – Вільня: Інстытут беларусістыкі

6. Мудроў В. Альбом Сямейны. – Радыё свабодная Эўропа/Радыё Свабода

7. Дынько А., Скурко А. Беларусь за 10 падарожжаў. – Вільня: Інстытут беларусістыкі

8. Карпечанка М. Уздоўж стромы. – Менск: Хурсік

9. Кудрыцкі А. Суд на каляды. – Вільня: Інстытут беларусістыкі

10. Новікаў Я. Ваенная гісторыя беларускіх земляў да канца XII ст. – Менск: Логвінаў

Выстава на сядзібе БНФ, Менск

1. Тарас Віт. Звыклае зло. Зборнік эсэ. – Вільня: Інстытут беларусістыкі

2. Севярынец П. Лісты зь лесу. – Вільня: Інстытут беларусістыкі

3. Краўчанка П. Беларусь на ростанях. Нататкі дыплямата і палітыка. – Вільня: Інстытут беларусістыкі

4. Катлярчук А. Швэды ў гісторыі і культуры Беларусі. – Вільня: Інстытут беларусістыкі

5. Бабілёнская бібліятэка. Замежная літаратура ў перакладах “Нашай Нівы”. — Менск: Логвінаў

6. Паветраны шар: беларускае мужчынскае апавяданьне. – Вільня: Інстытут беларусістыкі

7. Дынько А., Скурко А. Беларусь за 10 падарожжаў. Кніга падарожных эсэ. – Вільня: Інстытут беларусістыкі

8. Найясьнейшая Рэч Паспалітая: Цывілізацыя-Культура-Рэлігія-Палітыка-Авантура-Героіка-Успамін. — Менск: Логвінаў

9. Тарас Вал. На высьпе ўспамінаў. – Вільня: Інстытут беларусістыкі

Віталь Скалабан, гісторык, архівіст

1. Дарагастайскі В. Гіпіка, або Кніга пра коней. Уклад. С.Ішчанка, В.Дубоўскі. — Менск: Юніпак

2. Карский Е. Беларусы, т. 1—5 (завяршэньне выданьня, нягледзячы на выдавецкія хібы). — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя

3. Токць С. Беларуская вёска ў эпоху зьменаў: другая палова XIX — першая траціна XX ст. — Менск: Тэхналёгія

4. Купрэеў М. Палеская элегія. Проза. — Менск: РУП "Літаратура і мастацтва"

5. Рублеўская Л. Шыпшына для пані. — Менск: Мастацкая літаратура

6. Бажэнава В. Радзівілаўскі Нясьвіж. — Менск: Харвест

7. Далэнга-Хадакоўскі З. Выбранае. — Менск: Кнігазбор

8. Старажытная беларуская літаратура. Уклад. Саверчанка І. — Менск: Кнігазбор

9. Беларусь і беларусы ў прасторы і часе: Зборнік да 75-годзьдзя прафэсара Адама Мальдзіса. — Менск: Лімарыюс

10. Кірычэнка В. Мінск 1960—1969. — Менск: Беларусь

Даніла Жукоўскі, крытык, Горадня

1. Маракоў Л. Рэпрэсаваныя праваслаўныя сьвяшчэнна- і царкоўнаслужыцелі Беларусі 1917-1967. Энцыкляпэдычны даведнік у 2-х тамах. Т.1—.2. — Менск

2. Севярынец П. Лісты зь лесу. – Вільня: Інстытут беларусістыкі

3. Беларускі каляндар-даведнік на кожны дзень. Уклад. У.Хільмановіч – Вільня: Gudas

4. Маракоў Л. Непамяркоўныя. Трэцяя спроба: апавяданьні. — Менск

Людміла Рублеўская, аглядальніца газэты “Советская Белоруссія”

1. Купрэеў М. Палеская элегія. Проза. — Менск: РУП “Літаратура і мастацтва”

2. Быкаў В. Бліндаж. — Менск: Хурсік

3. Бялявіна В., Ракава Л. Мужчынскі касьцюм на Беларусі. — Менск: Беларусь

4. Акудовіч В. Код адсутнасьці. — Менск: Логвінаў

5. Маракоў Л. Ахвяры і карнікі. – Менск

6. Арлоў У. Імёны свабоды. – Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода

7. Мінкін А. Пэнаты: паэзія. — Менск: Логвінаў

8. Дубавец С. Вершы. – Бібліятэка часопіса “Дзеяслоў”

9. Ермаловіч М. Яго чакала Беларусь чатыры стагодзьдзі. Зборнік дакумэнтаў і матэрыялаў да 85-годзьдзя з дня нараджэньня

10. Беларусь і беларусы ў прасторы і часе: Зборнік да 75-годзьдзя прафэсара Адама Мальдзіса. — Менск: Лімарыюс

Павал Абрамовіч, крытык

1. Ахроменка У., Клімковіч М. Янкі, альбо Астатні наезд на Літве. — Менск: Медысонт

2. Бабілёнская бібліятэка: Замежная літаратура ў перакладах “Нашай Нівы”. – Менск: Логвінаў

3. Бабіна Н. Крыві не павідна быць відна. — Менск: Логвінаў

4. Белавокі А. Лесьвіца ў нябёсы з адной прыступкі. — Менск: Логвінаў

5. Жанчыны выходзяць з-пад кантролю: беларускае жаночае апавяданьне. — Менск: Логвінаў

6. Керэт Э. Кіроўца аўтобуса, які хацеў стаць Богам. Пераклад П. Касьцюкевіча. — Менск: Логвінаў

7. Мудроў В. Альбом сямейны. – Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода

8. Паветраны шар: беларускае мужчынскае апавяданьне. – Вільня: Інстытут беларусістыкі

9. Тарас В. На высьпе ўспамінаў. – Вільня: Інстытут беларусістыкі

10. Хадановіч А. Сто лі100ў на tut.by: паэзія – Менск: Логвінаў

(Усім — адзін бал)

Алег Дзярновіч, гісторык

1. Бялявіна В. М., Ракава Л. В. Мужчынскі касьцюм на Беларусі.— Менск: Беларусь

2. Ленсу Я. Ю. Дзіўныя гісторыі пра знаёмыя рэчы. — Менск: Беларусь

3. Севярынец, П. Лісты зь лесу. – Вільня: Інстытут беларусістыкі

4. Арлоў, У. Імёны свабоды. – Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода

5. Маракоў, Л. Ахвяры і карнікі. У 3-х частках. – Менск

6. Янушкевіч А. Вялікае Княства Літоўскае і Інфлянцкая вайна 1558—1570 гг.: Манаграфія

7. Шыбека З. В. Минскъ сто гадоў таму. — Менск: Беларусь

8. Бабілёнская бібліятэка: Замежная літаратура ў перакладах «Нашай Нівы». — Мінск: Логвінаў

9. Застаемся! Сакавік 2006: Прыватнае і агульнае. – Вільня: Інстытут беларусістыкі

10. Тарас Віт. Звыклае зло. Зборнік эсэ. – Вільня: Інстытут беларусістыкі

Міхась Скобла, аглядальнік радыё “Свабода”

1. Мілаш Ч. Іншага канца сьвету ня будзе: Выбраныя творы. – Калегіюм Усходняй Эўропы

2. Беларусь і беларусы ў прасторы і часе: Зборнік да 75-годзьдзя Адама Мальдзіса. — Менск: Лімарыюс

3. Разанаў А. Дождж: возера ў акупунктуры: Пункціры. — Менск: Логвінаў

4. Барадулін Р. Гуканьне паэзіі Ўсходу: Пазыкі. — Менск: Рымска-каталіцкая парафія сьвятых Сымона і Алены

5. Гілевіч Н. Літаратурныя містыфікацыі: Паэмы (Збор твораў: том 5). — Менск: Наша будучыня

6. Мінкін А. Пэнаты: паэзія. — Менск: Логвінаў

7. Бабіна Н. Рыбін горад: раман. – Вільня: Інстытут беларусістыкі, 2007

8. Кудравец А. За дальнім прычалам: Літаратурныя партрэты. – Менск: Медысонт

9. Далэнга-Хадакоўскі З. Выбранае. — Менск: Кнігазбор

10—12. Крушына Р. Кантата самотных: Вершы і паэты. – Менск: Кнігазбор, Купрэеў М. Палеская элегія: Проза. — Менск: РУП “Літаратура і мастацтва”, Адзінец А. Паваенная эміграцыя: скрыжаваньні лёсаў. — Менск: Медисонт

Леанід Галубовіч, аглядальнік тыднёвіка “Літаратура і мастацтва”

1. Мінкін А. Пэнаты: паэзія. — Менск: Логвінаў

2. Купрэеў М. Палеская элегія. Проза. — Менск: РУП "Літаратура і мастацтва"

3. Сіпакоў Я. Наталеньне смагі. — Менск: Чатыры чвэрці

4. Мудроў В. Альбом сямейны. – Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода

5. Разанаў А. Дождж: возера ў акупунктуры. — Менск: Логвінаў

6. Дубавец С. Вершы. – Бібліятэка часопіса “Дзеяслоў”

7. Катляроў І.Сначала жизнь. Потом судьба. — Менск: Кнігазбор

8. Літаратура пераходнага пэрыяду: тэарэтычныя асновы гісторыка-літаратурнага працэсу. М. Тычына і іншыя (літаратуразнаўства). Выданьне НАН РБ

9. Рафал В. “Мёртвы сэзон”. Перакладчык з польскай В.Морт. — Менск: Логвінаў

10. Маракоў Л. Толькі адна ноч. Ахвяры і карнікі. – Менск

Аляксандар Фядута, палітычны кансультант

1. Беларусь і беларусы ў прасторы і часе: Зборнік да 75-годзьдзя прафэсара Адама Мальдзіса. — Менск: Лімарыюс

2. Севярынец П. Лісты зь лесу. – Вільня: Інстытут беларусістыкі

3. Рублеўская Л. Шыпшына для пані. — Менск: Мастацкая літаратура

4. Карскі Е. Беларусы, т. 1—5. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя

5. Гісторыя беларускай літаратуры. XI — XIX гг. У 2 т. — Менск: Беларуская навука

6. “Старажытная беларуская літаратура. — Менск: Беларускі кнігазбор.

7. Баразна М. Беларускае мастацтва кнігі ХХ ст. — Менск: Беларусь

8. Сільнова Л. Зачараваная краіна. — Менск: Лімарыюс

9. Вялікае Княства Літоўскае. Энцыкляпэдыя ў 2-х тамах. Т. 2. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя.

10. Колас Я. Збор твораў, тт.1-2. – Менск: Беларуская навука

Андрэй Вашкевіч, гісторык, Горадня

1. Токць С. Беларуская вёска ў эпоху зьменаў: другая палова XIX — першая траціна XX ст. — Менск: Тэхналёгія

2. Янушкевіч А. Вялікае Княства Літоўскае і Інфлянцкая вайна 1558—1570 гг: Манаграфія

3. Старажытная беларуская літаратура. — Менск: Беларускі кнігазбор

4. Мілаш Ч. Іншага канца сьвету ня будзе: Выбраныя творы. – Калегіюм Усходняй Эўропы

5. Танк М. Збор твораў. — Менск: Беларуская навука

6. Грыбоўскі Ю. Беларусы ў польскіх рэгулярных вайсковых фармаваньнях 1918-1945 гг. — Санкт-Пецярбург: Невский проспект

7. Сыс А. Выбраныя творы. — Менск: Кнігазбор

8. Сыракомля У. Выбраныя творы. — Менск: Кнігазбор.

9. Іпатава В. Да апошняга дыханьня. — Менск: Кнігазбор

10. Хадановіч А. Сто лі100ў на tut.by: паэзія. — Менск: Логвінаў

Валянціна Трыгубовіч, мастацтвазнаўца

1. Севярынец П. Лісты зь лесу. – Вільня: Інстытут беларусістыкі

2. Вялікае Княства Літоўскае. Энцыкляпэдыя ў 2-х тамах. Т.2. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя

3. Акудовіч В. Код адсутнасьці. — Менск: Логвінаў

4. Арлоў У. Імёны свабоды. – Радыё свабодная Эўропа/Радыё Свабода

5. Быкаў В. Бліндаж. — Менск: Хурсік

6. Разанаў А. Дождж: возера ў акупунктуры. – Менск: Логвінаў

7. Маракоў Л. Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- і царкоўнаслужыцелі Беларусі 1917--1967. -- Менск

8. Рудкоўскі П. Паўстаньне Беларусі.— Вільня: Інстытут беларусістыкі

9. Хадановіч А. Сто лі100ў на tut.by: паэзія — Менск: Логвінаў

10—12. Тарас Вал. На высьпе ўспамінаў. — Вільня: Інстытут беларусістыкі, Беларускі каляндар-даведнік на кожны дзень. Уклад. У.Хільмановіч. – Вільня: Gudas, Застаемся! Сакавік 2006: Прыватнае і агульнае. – Вільня: Інстытут беларусістыкі

Ганна Ягорава, сацыёляг

1. Керэт Э. Кіроўца аўтобуса, які хацеў стаць Богам. Пераклад П.Касьцюкевіча. — Менск: Логвінаў

2. Вялікае Княства Літоўскае. Энцыкляпэдыя ў 2-х тамах. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя

3. Караткевіч У. Каласы пад сярпом тваім. — Менск: Мастацкая літаратура

4. Быкаў В. Бліндаж. — Менск: Хурсік

5. Арлоў У. Імёны свабоды. – Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода

6. Акудовіч В. Код адсутнасьці. — Менск: Логвінаў

7. Глёбус А. Казкі. — Менск: Логвінаў

8. Адзінец А. Паваенная эміграцыя: скрыжаваньні лёсаў. — Менск: Медысонт

9. Дынько А., Скурко А. Беларусь за 10 падарожжаў. Кніга падарожных эсэ. – Вільня: Інстытут беларусістыкі

10 Шыбека З. Мінскъ сто гадоў таму. — Менск: Беларусь

Для параўнаньня: выбар чытачоў па выніках галасаваньня на нашым сайце:

Севярынец П. Лісты зь лесу. 124 (27.9 %)

Арлоў У. Імёны Свабоды. 63 (14.2 %)

Вялікае Княства Літоўскае. Энцыкляпэдыя. 123 (27.7 %)

Купрэеў М. Палеская элегія 5 (1.1 %)

Беларусь і беларусы ў прасторы і часе: Зборнік да 75-годзьдзя праф.Мальдзіса. 20 (4.5 %)

Быкаў В. Бліндаж 26 (5.9 %)

Рублеўская Л. Шыпшына для пані 17 (3.8 %)

Акудовіч В. Код адсутнасьці 19 (4.3 %)

Мінкін А. Пэнаты: паэзія 3 (0.7 %)

Бялявіна В., Ракава Л. Мужчынскі касьцюм на Беларусі 2 (0.5 %)

Токць С. Беларуская вёска ў эпоху зьменаў: другая палова XIX — першая траціна XX ст. 22 (5.0 %)

Шыбека З. Мінскъ сто гадоў таму 12 (2.7 %)

Паветраны шар: беларускае мужчынскае апавяданьне 8 (1.8 %)

Усяго прагаласавала: 444