Замежная запазычанасьць Беларусі вырасьце за гэты год больш чым на 70 %. Гэта вынікае з апошніх зьвестак, прыведзеных у статыстычнай справаздачы Нацыянальнага банку краіны. Сукупны замежны доўг Беларусі на 1 кастрычніка 2007 году склаў 9676.3 млн даляраў. Ад пачатку году ён вырас на 2935.6 млн даляраў, або 43,6 %.

У апошнія тры месяцы Беларусь далей прыцягвала пазыкі. Гэтак, у апошнія дні году краіна атрымала гіганцкі крэдыт памерам 1,5 мільярда даляраў ад Расеі. Гэта азначае, што агульная запазычанасьць па выніках году пераўзыдзе 11,5 млрд даляраў, а магчыма нават 12 мільярдаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?