Культура

У Лондане выйшла беларуская версія «Журнала беларускіх даследаванняў» за 2014 год

Днямі ў Лондане Цэнтр Астрагорскага і Англа-Беларускае таварыства выдалі беларускую версію нумара «Журнала беларускіх даследаванняў» за 2014 год.

Новы нумар змяшчае артыкулы як знаных навукоўцаў, так і маладых даследнікаў, беларускіх і заходніх аўтараў, якія ахопліваюць шырокі аспект тэм – ад гісторыі беларускай дзяржаўнасці да беларуска-іранскіх дачыненняў і дзейнасці НДА, заснаваных урадавымі структурамі ў Беларусі. У нумар таксама ўвайшлі чатыры кніжныя рэцэнзіі, напісаныя аўтарамі з ЗША, Вялікабрытаніі, Канады і Польшчы. 

Змест нумара за 2014 год

Адкрываюць нумар Дарота Міхалюк з універсітэта Мікалая Каперніка (Торунь) і Пэр Андэрс Рудлінг з Лундскага ўніверсітэта. Яны даследуюць развіццё ідэі беларускай дзяржаўнасці падчас нямецкай акупацыі беларускіх земляў у 1918–1919 гадах. Аўтары ўважаюць, што нямецкая адміністрацыя падтрымлівала беларускі нацыянальны рух, каб з яго дапамогай паслабіць іншыя нацыянальныя рухі рэгіёна. У артыкуле таксама звяртаецца ўвага на тое, наколькі папулярнымі сярод тагачасных беларускіх інтэлектуалаў былі ідэі дзяржаўнасці гістарычнай Літвы і «заходнерусізму».

Сяргей Богдан са Свабоднага ўніверсітэта Берліна аналізуе беларуска-іранскія дачыненні, якія ад часу свайго ўсталявання ў 1993 годзе перажылі шэраг якасных і колькасных зменаў. Істотны ўплыў на дачыненні між краінамі мела пераўтварэнне ЗША ў адзіную супердзяржаву, а таксама яе спробы ізаляваць іранскі рэжым. Беларусі ўдалося заключыць шэраг дамоваў з Іранам, нягледзячы на супраціўленне з боку Захаду і дзякуючы хаўрусу з Расеяй, якая абараняла і падтрымлівала розныя аспекты знешняй палітыкі Беларусі, у тым ліку ейны курс на супрацоўніцтва з Блізкім Усходам.

Настасся Матчанка разглядае ролю праўладных недзяржаўных арганізацыяў у Беларусі. У адрозненне ад сапраўды незалежных недзяржаўных арганізацый, праўладныя НДА атрымліваюць непасрэдную падтрымку ад дзяржавы. Аўтарка аналізуе, у якой ступені грамадскія ўтварэнні, што падтрымліваюцца дзяржавай, сімулююць дзейнасць прадэмакратычных арганізацый і наколькі маштабна адбываецца падмена імі аўтэнтычнай грамадзянскай супольнасці ў Беларусі.

У нумар таксама ўключаныя кніжныя рэцэнзіі Вітаўта Кіпеля, прэзідэнта Беларускага інстытута навукі і мастацтва ў Нью-Ёрку, Арнольда Макміліна з Універсітэцкага каледжа Лондана, Лізаветы Касмач з універсітэта Альберты і Рыгора Астапені з Варшаўскага ўніверсітэта. Тэмы прадстаўленых імі выданняў – асабістыя мемуары, беларускае літаратуразнаўства, палітыка савецкай беларусізацыі 1920-х гадоў і гісторыя Вялікага Княства Літоўскага. 

Джым Дынглі, сыходзячы старшыня Англа-беларускага таварыства, змяшчае ў нумары справаздачу пра беларускія падзеі ў Лондане за апошні год. Сярод гэтых падзеяў адзначаная канферэнцыя, прысвечаная ролі Кастуся Каліноўскага ў працэсе нацыятворчасці ў Беларусі, што прыцягнула навукоўцаў з Беларусі, Вялікабрытаніі, Польшчы і Літвы.

З гісторыі «Журнала беларускіх даследаванняў»

У мінулым годзе пасля дваццаці пяці гадоў маўчання «Журнала беларускіх даследаванняў» аднавіў сваю дзейнасць. Паводле задумы «Журнал» павінен стацца платформай, на якой беларускія і заходнія беларусісты змогуць друкаваць вынікі сваіх даследаванняў.

Часопіс выходзіць па-ангельску і па-беларуску. З аднаго боку, гэта дазволяе беларусам паказаць краіну і яе развіццё са сваёй перспектывы на ангельскай мове і ў адпаведнасці са стандартамі заходніх рэцэнзаваных выданняў. З дапамогай часопіса заходнія акадэмічныя структуры бліжэй пазнаёмяцца з беларускімі даследнікамі.

З іншага боку, беларуская версія часопіса дапаможа заходнім беларусістам патрапіць у мэйнстрым беларускага навуковага жыцця і прабіцца да больш шырокага кола чытачоў у Беларусі.

Папяровую версію апошніх нумароў журнала можна набыць праз Інтэрнэт. Электорнныя версіі артыкулаў з нумароў за 2014 і 2013 годы і ангельскамоўных нумароў з 1965 году можна бясплатна спампаваць на сайце belarusjournal.com.

Журнал запрашае дасылаць артыкулы даўжынёй ад 5 да 12 тысяч словаў і агляды кніг з усіх галін беларускіх даследаванняў. Выданне надае асаблівую ўвагу праблемам беларускага грамадства і гісторыі.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі3

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

«Пакуль пашпарт дзейнічае». Эмігранты пра тое, ці не страшна ім адпраўляць у Беларусь дзяцей на летнія канікулы1

Жыхары райцэнтра ў Віцебскай вобласці гадамі скардзяцца на дрэнную ваду

Расія нарошчвае вытворчасць «шахедаў» і неўзабаве зможа запусціць 2000 за адну ноч11

У Італіі 78-гадовы мужчына «ажыў» праз 30 хвілін пасля спынення сэрца4

У Цюменскай вобласці «герой СВА» забіў сваю жонку ў дзень вяселля11

«Хацеў выратаваць хаця б нейкую колькасць людзей». Дачка беларуса, затрыманага па справе «Беларускага Гаюна», расказала пра бацьку6

«Неверагодны спектакль крывадушніцтва». Дзмітрый Гурневіч абурыўся ажыятажам вакол скандалу на канцэрце Coldplay25

Беларуская гандбалістка будзе гуляць за зборную Румыніі

Для беларускага фестывалю вырабілі трохметровы хот-дог ФОТАФАКТ9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі3

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць