З важным тэзісам выступіў 17 снежня губернатар Краснадарскага края Аляксандр Ткачоў, вядомы сваімі шчырымі выказваннямі («Што, трэба было кожнага абысці?» — аб дзеяннях улады падчас паводкі ў Крымску).

Ткачоў першым з расійскіх афіцыйных асобаў звязаў далучэнне Крыма і эканамічны крызіс у Расеі: «Мы бачым плён нашых заваёў, палітычных перамог нашай краіны. Гэта расплата, цана пытання, якую і эканоміка, і жыхары краю і краіны рана ці позна павінны былі падзяліць з прэзідэнтам, з урадам, з краінай <…> Мы ж усе пляскалі ў далоні, мы ж усе казалі, што выдатна, Крым наш. Значыць, мы павінны падзяліць не толькі гэтую адказнасць, але і гэтую ношу, гэтыя страты», — сказаў Ткачоў.

«Галоўныя ідэі гэтага прызнання такія, — тлумачыць расійская газета «Ведомості», — 1) кошт Крыма аказаўся значна большы, чым разлічвалі ў Расіі; 2) прэзідэнт і ўрад важнейшыя за эканоміку; 3) грамадзяне павінны панесці адказнасць за рашэнні прэзідэнта, бо падтрымалі далучэнне Крыма».

Матэрыялы з абмеркаваннем заявы Ткачова сталі самымі чытанымі і на сайце расійскага незалежнага радыё «Эхо Москвы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?