22.12.2014 / 17:06

Полтысячи страниц о войске Великого Княжества Литовского 3

Па шматлікіх просьбах чытачоў перавыдадзены нумар часопіса Arche, прысвечаны вайсковай гісторыі ВКЛ.

Гэтая тэма традыцыйна выклікае вялікую зацікаўленасць не толькі ў прафесійных даследчыкаў, але і ў звычайных аматараў гісторыі. Вельмі часта

постаці тагачасных ваяроў больш вядомыя і пазнавальныя, чым асобы ўладароў.

Так, калі практычна любы больш-менш абазнаны ў айчыннай гісторыі чалавек ведае, што ў бітве пад Оршай войска ВКЛ узначальваў Канстанцін Астрожскі, то далёка не ўсе ўспомняць, хто ў гэты час быў вялікім князем літоўскім.

Перамогі і паражэнні ў войнах робяцца нацыянальнымі сімваламі. Менавіта таму ваенная тэматыка з’яўляецца неадлучным элементам любой ідэалогіі.

Некаторыя ваяры і бітвы ідэалізуюцца, у той час як памяць пра іншыя, наадварот, сціраецца. Парадокс заключаецца ў тым, што часам па ідэалагічных меркаваннях мэтанакіравана імкнуцца забыцца не толькі пра паражэнні і пераможаных, але таксама пра перамогі і пераможцаў.

У нумары на 494 старонкі, сярод іншага, змешчаныя працы гісторыкаў Андрэя Мацука «Вялікае Княства Літоўскае XVI—XVIII стст. у вайсковым вымярэнні», Анджэя Гжэгажа Пшэпюркі «Ад добраахвотнікаў да наёмных жаўнераў. Полк лісоўчыкаў у перыяд вайны з Масквой», Валдаса Ракуціса «Міліцыя Радзівілаў у XVIII ст.», Віталя Каляды «Фармаванне і развіццё статутнага вайсковага заканадаўства Вялікага Княства Літоўскага ў XVI ст.», Раймонды Рагаўскене «Крыніцы па бітве на Уле 1564 г.», Віктара Якубава «Забеспячэнне войска Вялікага Княства Літоўскага падчас вайны ў Інфлянтах 1600—1611 гг.», Конрада Бабятынскага »Ваенныя дзеянні дапаможнага кароннага корпуса на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага ў 1654—1655 гг.», Кшыштафа Касажэцкага«Спробы стварэння ўдзельнага княства Багуслава Радзівіла на падставе падляшскіх і слуцкіх уладанняў у перыяд шведскага і маскоўскага «патопу» на мяжы 1655 і 1656 гг.», Антанаса Цілы«Бітва пад Веркамі (21 кастрычніка 1658 г.)», Пятра Кроля«Ваенныя дзеянні палкоўніка Івана Нячая ў Беларусі ў 1658—1659 гг.», Юрыя Лупіненкі «Рэканструкцыя знешняга выгляду ваяроў Вялікага Княства Літоўскага XVII ст.», Марыюша Савіцкага «Войска і вайсковы кліенталізм у палітычнай сістэме Вялікага Княства Літоўскага ў сярэдзіне XVII ст.», Кірыла Карлюка «Пад штандарам дома Аранскіх. Першае «кавалерскае падарожжа» Багуслава Радзівіла (1637—1640 гг.) і яго ўдзел у галандскай аблозе Хюлста 1640 г.», Наталлі Сліж «Героі, здраднікі, прыстасаванцы: асабістыя трагедыі ў вайну 1654—1667 гг.».

Пабачыць поўны змест нумара і даведацца, як яго замовіць, можна на сайце часопіса.

0
путинец / Ответить
18.12.2014 / 12:25
"У 1621 г. Сігізмунд ІІІ накіраваў грамату полацкаму магістрату, патрабуючы падпарадкавання праваслаўных Кунцэвічу. Праваслаўнае насельніцтва адказала непакорнасцю і паклікала на дапамогу казакоў. Гэта прымусіла хутка змяніць тактыку і заклікаць Кунцэвіча адмовіцца ад гвалту. "З пачатку 17 ст. у грамадска-палітычным жыцці Рэчы Паспалітай усё большую вагу сталі набываць казакі. Менавіта казакі пачынаюць бараніць пакрыўджанаю царкву, яе святароў і прыхільнікаў са зброяй у руках. Пры непасрэдным удзеле казакоў і іх атамана Сагайдачнага ў 1620 г. была адноўлена іерусалімскім патрыярхам Феафанам праваслаўная іерархія Беларусі і Украіны. А ў 1623 г. яны дамагліся згоды караля на адмену ўсіх каралеўскіх грамат, варожых праваслаўным, і недапушчэнне захопу маёмасці."
0
belariy / Ответить
18.12.2014 / 12:30
о. гэта справа. ))
0
дмитрий / Ответить
22.12.2014 / 17:40
Я уже купил.
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, активируйте JavaScript в настройках своего браузера