Тэлевядоўца Ксенія Сабчак, вядомая апазіцыйнымі поглядамі і ўдзелам у якасці вядоўцы ў тэлешоу «Дом-2», адкрыла свой публічны чат у Viber 21 лістапада, праз два дні пасля з’яўлення ў мэсэнджэры адпаведнай функцыі.

Чат з Ксеніяй Сабчак налічвае 465 тысяч падпісантаў, сама Сабчак насамрэч адпісваецца там амаль штодзень.

Акрамя Сабчак публічныя чаты вядуць многія знакамітыя людзі і кампаніі, у тым ліку амерыканскі рэпер Pitbull і поп-спявачка Анастэйша, зорка Youtube Тайлер Оклі, блогер Пэрэз Хілтан і іншыя. Каб пачаць свой публічны чат, трэба адаслаць ліст на адрас [email protected].

***

Viber – бясплатная праграма для галасавых і відэавыклікаў ды абмену паведамленнямі. Даступная як на мабільных тэлефонах, так і настольных камп’ютарах. Аўдыторыя перавышае 300 мільёнаў чалавек. У лютым 2014 года 100% Viber Media японская кампанія Rakuten выкупіла за 900 млн даляраў.

Чытайце таксама:

Парашэнка далучыўся да пасяджэнняў сваёй фракцыі праз Viber

Ксенія Сабчак пра Мінск: Вось чым добры таталітарызм — усё так чысценька!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?