Уладзімір Пуцін падчас вялікай прэс-канферэнцыі паабяцаў, што крызіс у Расіі абавязкова скончыцца. Паводле яго слоў,

у найгоршым выпадку на выхад з сітуацыі краіне спатрэбіцца два гады.

«Адскок у плюс у эканоміцы Расіі непазбежны», - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Санкцыі супраць Расіі не «расплата за Крым», а плата за жаданне захавацца як нацыя і цывілізацыя, заявіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падчас штогадовай прэс-канферэнцыі ў чацвер.

«Не, гэта не расплата за Крым, гэта плата за наша натуральнае жаданне самазахавацца як нацыя, як цывілізацыя, як дзяржава», — сказаў ён, адказваючы на пытанне ці з'яўляецца сітуацыя з расійскай эканомікай «платай за Крым».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?