Ад сьнежня ў этэры «БелМузТВ» зьявілася новая праграма «Pra-Навіны».

Кожны выпуск уключае ў сябе тры блёкі — сусьветныя навіны, навіны артыстаў з постсавецкай прасторы і беларускі блёк, якому надзеленая асаблівая ўвага. Мяркуецца, што таксама будуць інтэрвію з рознымі артыстамі, як вядомымі, так і пачаткоўцамі, як з эстраднікамі, так і прадстаўнікамі незалежнай сцэны і андэграўнду. Уся праграма цалкам выходзіць на беларускай мове.

Вядучыя ня толькі расказваюць пра прыезд таго ці іншага музыкі ў сталіцу, але і вучаць яго беларускім словам. Напрыклад, у нядаўняй перадачы расейская сьпявачка Паліна Гагарына развучыла слова «дзякуй».

Тварам праграмы стане Сяргей Міхалевіч з Гомеля (на фота). У начных клюбах яго ведаюць як МС Карлсана, ён вядзе сьвецкія вечарыны, канцэрты, вясельлі, карпаратывы, адзначыўся як гулец Клюбу вясёлых і кемлівых. Тройчы прызнаваўся найлепшым вядоўцам году на прэміі «NightGomel», атрымаў прэмію «Найлепшы канцэртны вядоўца» ад Гомельскага аблвыканкаму.

Беларуская мова паступова вяртаецца ў мясцовы музычны тэлеэтэр. З гэтага сезону на тэлеканале АНТ па-беларуску таксама выходзіць праграма «Легенды. Live».

«Pra-Навіны» выходзяць штосераду ў 19:00 з паўторам у пятніцу ў 21:00 і ў нядзелю ў 16:00.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?