«БСБ-Банк» адрэагаваў на фотаздымак дзіўнага курса даляра, які быў апублікаваны на інтэрнэт-форуме Onliner.by. Увечары 17 снежня амерыканская валюта прадавалася ў адным з абменнікаў па 12 тысяч рублёў.

«Паважаныя кліенты! 17 снежня 2014 года ў пункце абмену валют у пасёлку Лясным, 19а, касірам-кантралёрам была дапушчана памылка пры ўстанаўленні курсу продажу даляра ЗША. Калі Вы набывалі даляры ў гэтым пункце абмену валют пасля 18:00, просім звярнуцца па тэлефоне +375 (29) 565-00-84. Прыносім свае шчырыя прабачэнні за часовыя нязручнасці», — гаворыцца ў заяве банка.

Праўдзівы курс на той момант, імаверна, складаў 11200 рублёў, а не 12000 рублёў. Цяпер «БСБ-Банк» прадае даляры па 11380 рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?