Так Пуцін адрэагаваў на пытанне Ксеніі Сабчак, чаму ў Чачні яе кіраўнік Рамзан Кадыраў парушае Канстытуцыю Расіі, пераследуе праваабаронцаў.

«Чаму ты даў ёй слова?», сказаў Пуцін свайму прэс-сакратару Пяскову. «Вінаваты», — адказаў той.

«Наступнае пытанне», — сказаў Пуцін.

«Добра», — сказала Сабчак і спытала, калі ўжо ўкраінцаў на федэральных каналах перастануць называць жыдабандэраўцамі, перастануць круціць сюжэты пра распятых хлопчыкаў, калі будзе зніжаны градус нянавісці, калі людзей перастануць дзяліць на сваіх і бандэрлогаў.

Пуцін падумаў і стаў адказваць на пытанне пра Чачню.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0