Аляксандр Краўцэвіч. Фота з «Вікіпедыі». 

Аляксандр Краўцэвіч. Фота з «Вікіпедыі». 

16 і 17 снежня ў ЕГУ адбыліся сустрэчы кандыдатаў на рэктарскую пасаду ЕГУ са студэнтамі ўніверсітэта. Са студэнтамі сустрэліся Дарыус Удрыс, Шарунас Ліекіс, Дэвід Полік, Эдвард Раслоф, Аляксандр Мілінкевіч, Таццяна Шчытцова, Аляксандр Краўцэвіч.

Беларускі гісторык Аляксандр Краўцэвіч падзяліўся з «НН» сваімі ўражаннямі аб сустрэчы.

«Уражанні самыя прыемныя, бо я ўбачыў дарослых людзей, якія ўсведамляюць, што яны робяць і якія непакояцца за будучыню свайго ўніверсітэта. Калі я зайшоў у корпус універсітэта, адразу адчулася беларускасць. Хлопцы раздавалі стужкі з арнаментам, са мной размаўлялі па-беларуску. Я ўбачыў абсалютна светлыя, свядомыя, прыгожыя твары.

Хвалявала, як далей будзе развівацца іх навучальная ўстанова. Яны пыталіся, як я бачу перспектыву развіцця ЕГУ, як я планую развіваць беларускі складнік адукацыі. Хвалявалі іх і тыповыя студэнцкія праблемы: візавыя пытанні, праблемы з інтэрнатам. Але галоўнае — якую адукацыю будзе даваць ЕГУ, як будзе працаваць гэты ўніверсітэт далей.

Былі канкрэтныя пытанні, я намагаўся даваць канкрэтныя адказы. Напрыклад, пра беларускасць я сказаў, што, напрыклад, усе намаганні, каб яна ўзмацнялася».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?